Фото - постер к событию Сацыяльная гульня "Іншы погляд" на AFISHA.TUT.BY

Сацыяльная гульня "Іншы погляд"

 
Данное событие уже завершено.

О событии

Анонс Сацыяльнай гульні 03.03.2021 18:30-21:00

3 сакавіка Цэнтр “Жывая Бібліятэка” у межах Тыдня нулявой дыскрымінаціі (Zero Discrimination Week) запрашае вас прыняць удзел у сацыяльнай гульні “Іншы погляд”.

Сацыяльная гульня - цікавы спосаб атрымаць новы досвед!

Сэнс гульні вельмі просты: кожны ўдзельнік/удзельніца атрымлівае пэўную сацыяльную ролю, а потым павінен/павінна згодна з ёй прымаць рашэнні ці адказваць на пытанні мадэратараў ужо з улікам “новай” ролі.

“Іншы погляд” дасць магчымасць падумаць і разабрацца не толькі з пытаннямі новай ролі, але і засяродзіцца на сваіх думках, на тым, чым мы кіруемся ў паўсядзённым жыцці. Гульня дапаможа перагледзець свае погляды і стэрэатыпы, якімі абкружаныя многія сацыяльнаыя групы.

Калі: 3 сакавіка (серада), 18:30-21:00
Месца: паведамім пасля рэгістрацыі

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы.
Канец рэгістрацыі — 2 сакавіка а 23:59.
Больш інфармацыі пра Сацыяльную гульню “Іншы погляд” вы можаце знайсці тут. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да нас у ВК, FB, Instagram, Telegram або пісаць на скрыню human.library.belarus@gmail.com.




Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

  • Скидка 30% на кофе навынос! Титан
Все заведения
0072650