Фото - постер к событию Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча “Школа травы” на AFISHA.TUT.BY

Прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча “Школа травы”

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў рамках праекта «Я кнігу маю» запрашае на прэзентацыю зборніка вершаў Андрэя Хадановіча “Школа травы”.

У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 г. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.

Цягам вечара творцы з “Five – storey ensemble” прадставяць музыку, напісаную да вершаў з кнігі і выканаюць яе разам з аўтарам. У імпрэзе таксама бяруць удзел Уладзімер Арлоў, Ігар Крэбс і Віталь Рыжкоў.

Апроч тэкстаў і музыкі прысутных, будуць спробы выклікання паэтычных духаў Адама Міцкевіча і Генрыха Гайнэ, Восіпа Мандэльштама і Ўладзіміра Маякоўскага. Але сеанс спірытызму – вялікая імправізацыя, так што магчымыя “касякі”.

Напрыканцы – аўтограф-сесія.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 334-42-69.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие события

Самые популярные события

  • Скидка 50% на вечернее меню при 5-ом посещении ресторана У фонтана
Все заведения