Фото - постер к событию Палескі Спеўны сход на AFISHA.TUT.BY

Палескі Спеўны сход

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
  • Горящее событие
Городской музыкальный фестиваль «21vek»

Подробнее о событии

Палеская вечарына ў Карэтным дворыку

19/05, у дзень калі паўсюль адзначаюць “Ноч музеяў”, адбудзецца ПАЛЕСКІ СПЕЎНЫ СХОД разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом "Вытокі" з вёскі Дзятлавічы (Лунінецкі раён).

На вечарыне палескіх песен можна будзе –

*пабачыць і паўдзельнічаць ў сапраўдным веснавым палескім абрадзе

*пачуць і заспяваць разам з аўтэнтычным калектывам “Вытокі” песні вёскі Дзятлавічы

*апынуцца ў атмасферы беларускага Палесся


А таксама сюрпрыз ад гурта Vuraj: прагучаць некалькі новых песен з альбома “Літо”, на які зараз запушчана краўдфандынгавая кампанія https://ulej.by/project?id=696955, і вядомыя палескія песні - “Вэлытай, пэрэпылко”, “Шось у лесе” і іншыя

Вядоўца – Сяржук Доўгушаў
Месца: Мінск, вул. Кірыла і Мефодыя, 8
Пачатак а 20.30
Дадатковая па тэлефоне: 8 029 565 72 18, 8 029 341 51 43

Гурт “Вытокі” – унікальны калектыў з Палесся, паслядоўнікі аўтэнтычнай традыцыі спеваў свайго рэгіёну. У снежні 2017 яны ўжо былі гасцямі “Каляднага спеўнага сходу” і “зажыгалі” перад некалькімі сотнямі людзей у клубе Брюгге на “Зімовым канцэрце” гурта Vuraj


Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Ажыццяўляецца дзякуючы ахвяраванням людзей на платформе https://www.talaka.org/speunyshod


Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0060568