Фото - постер к событию “Па старонках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”  на AFISHA.TUT.BY

“Па старонках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”

Расписание
22 февраля, cегодня
Нравится событие? Поделись с друзьями!
Імпрэза да Міжнароднага дня роднай мовы
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, установа "Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа" запрашаюць Вас 22 лютага 2018 года а 18.30 на імпрэзу "Па старонках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы", якая прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы
У праграме мерапрыемства запланаваны выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова. Разам з загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы Наталляй Паляшчук мы пагартаем старонкі “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” і паразважаем над яго роляй у развіцці беларускай мовы і культуры. Акрамя таго, мы прапануем вам навучыцца чытаць старадаўнія тэксты. У гэтай нялёгкай справе нам дапаможа Ірына Будзько, загадчык кафедры беларускай і рускай моў БНТУ, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Каб паўнавартасна прасякнуцца атмасферай гістарычнасці і акунуцца ў свет мелодый нашых продкаў для вас будзе спяваць дуэт "ČARKA".

Уваход вольны!
 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0059834