Фото - постер к событию Ноч музеяў. “Сон на кургане”  на AFISHA.TUT.BY

Ноч музеяў. “Сон на кургане”

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
  • 1
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 19 мая з 19.00 да 24.00 стаць актыўным удзельнікам містэрыі “Сон на кургане” у рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2018”.

Толькі на адну ноч экспазіцыя музея ператворыцца ў чароўны лес, поўны міфічных істот і нечаканых, а таму цікавых здарэнняў, але, як высвятліцца ў фінале, усё, што адбывалася – толькі сон! Не абыдзецца без прыемных сюрпрызаў і падарункаў!
Сустрэча з героямі беларускай міфалогіі ў віртуальнай рэальнасці стане незабыўнай дзякуючы партнёрам музея – стваральнікам гульнёвай версіі праекта LIPA.CLUB.

Не прапусціце! Упершыню ў Мінску выстаўка “Булгакаў – з’ява незаконная” з фондаў літаратурна-мемарыяльнага музея М.Булгакава (г. Кіеў, Украіна).
Каля музея адбудзецца канцэртная праграма ў этна стылі з удзелам гуртоў: «DZIVASIL», «ARATSEYA», «KETRI», «SHAMAN JUNGLE», яскравае выступленне якіх можна паслухаць абсалютна бясплатна!

Агромністая тэматычная фотазона даўжынёй звыш 10 метраў дасць магчымасць захаваць прыгожыя моманты жыцця не толькі ў памяці, але і ў асабістай фотагалерэі!
І, канешне, дадатковая прыемная магчымасць – набыць на ўспамін выраб на любы гаманец і густ на Кірмашы рамёстваў!

Толькі 1 раз у год, толькі 1 ноч, толькі 1 рубель!!!
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • При праздновании Дня Рождения - вход в игровую зону для именинника в подарок! в Монтике
Все заведения