Фото - постер к событию Недели Германии в Беларуси на AFISHA.TUT.BY

Недели Германии в Беларуси

Расписание

17 ноября, cегодня
  • 00:00
18 ноября, воскресенье
  • 00:00
  • Горящее событие
Лена Темникова

Скидка 5р. на заказ!

24.9. Панядзелак 12.00-15.00 Майстар-клас Мехтхільд Бах у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

24 верасня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбудзецца майстар-клас нямецкай спявачкі Мехтхільд Бах (сапрана). Удзел у іх возьмуць 12 маладых спевакоў і спявачак з ліку студэнтаў і выпускнікоў акадэміі.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі вул. Інтэрнацыянальная, 30

25.9. аўторак 19.00 Камерны канцэрт

Мехтхільд Бах (сапрана, Германія) і Дзмітрый Зубаў (раяль, Беларусь)

У межах вакальнага вечара свой канцэрт прапануюць Мехтхільд Бах і мастацкі кіраўнік “Мінскіх камерных салістаў” Дзмітрый Зубаў. На сцэну таксама выйдуць беларускія спевакі – удзельнікі майстар-класа ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Беларуская дзяржаўная філармонія (малая зала) пр. Незалежнасці, 50

1.10. панядзелак 19.00 Канцэрт аркестра “Collegium Musicum” і камернага хора царквы св. Міхаіла (Ена, Германія)

Дазвольце сабе атрымаць асалоду ад гучання твораў Георга Фрыдрыха Гендэля (1685-1759), Ёгана Себасцьяна Баха (1685-1750), Антоніа Вівальдзі (1678-1741) і Каміля Сен-Санса (1835-1921). Канцэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам дырэктара царкоўнай музыкі Марціна Маера.

Пасольства Германіі ў Мінску, аркестр“Collegium Musicum”(Ена), камерны хор царквы св. Міхаіла (Ена)
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
вул. Інтэрнацыянальная, 30

3.10. серада 19.30 Канцэрт аркестра “Collegium Musicum” і камернага хора царквы св. Міхаіла (Ена, Германія)

Дазвольце сабе атрымаць асалоду ад гучання твораў Георга Фрыдрыха Гендэля (1685-1759), Ёгана Себасцьяна Баха (1685-1750), Антоніа Вівальдзі (1678-1741) і Каміля Сен-Санса (1835-1921). Канцэрт адбудзецца пад кіраўніцтвам дырэктара царкоўнай музыкі Марціна Маера.

Уваход вольны

Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі пл. Свабоды, 9

4.10. чацвер 18.30

“Shorts at Moonlight” - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Мінску
З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю “Shorts at Moonlight”.
З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены мінскай публіцы на працягу двух вечароў.
Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.
На нямецкай мове

Уваход вольны

БДУ Факультэт міжнародных адносін Аўд. 1201 вул. Ленінградская, 20

5.10. пятніца 18.30 “Shorts at Moonlight” - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Мінску

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю “Shorts at Moonlight”.
З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены мінскай публіцы на працягу двух вечароў.
Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.
На нямецкай мове

Уваход вольны

БДУ Факультэт міжнародных адносін Аўд. 601 вул. Ленінградская, 20

5.10. пятніца 18.00 Прэм’ера фільма “Так, Андрэй Іванавіч» (Ja, Andrei Iwanowitsch)

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна запрашае на прэм’еру фільма «Так, Андрэй Іванавіч» (Ja, Andrei Iwanowitsch). Ён прысвечаны сучаснаму жыццю аднаго з апошніх беларускіх вязняў Бухенвальда Андрэя Іванавіча Маісеенкі. Чалавека, чый трагічны лёс і цяперашнія жыццёвыя абставіны не змаглі пазбавіць годнасці і жыццярадаснасці. Чалавека, які не згубіў веры ў сябе і ў лепшае.

Напрыканцы фільма адбудзецца размова з рэжысёрам Ханесам Фарлокам (Hannes Farlock) і самім галоўным героем фільма.
Мова фільма: руская з нямецкімі субтытрамі
Працягласць: 70 хвілін

Уваход вольны

Гістарычная майстэрня імя Л. Левіна вул. Сухая, 25

да 6.10. 12.00-20.00
Фотавыстава “Кволая сіла: Кветкі ў сучаснай фатаграфіі”

Прыгажосць і мінучасць, каханне і смерць. У якасці сімвалаў кветкі выкарыстоўваюцца часцей за любыя іншыя жывыя стварэнні. З пункту гледжання гісторыі мастацтва гісторыя адлюстравання кветкі - адна з самых супярэчлівых і складаных. Гэта выстава ўпершыню аб’ядноўвае розныя падыходы ў сучаснай фларыстычнай фатаграфіі. У выставе „Кволая сіла“ куратар Маціяс Хардэр адабраў работы 11 фотамастакоў з розных краін, якія дэманструюць самыя розныя падыходы да выяўлення кветак. Выстава дэманструецца ў межах Месяца фатаграфіі.

Адкрыццё адбылося 6 верасня.

Галерэя “Ў” вул. Кастрычніцкая, 19

9.-10.10. 09.00-19.00 Канферэнцыя “Аднаўляльныя крыніцы энергіі і дэгіталізацыя”

У рамках канферэнцыі эксперты і маладыя навукоўцы з Германіі і Беларусі выступяць з дакладамі на тэмы аднаўляльнай энергіі і дэгіталізацыі і абмяняюцца думкамі аб бягучай рэальнай сітуацыі ў Беларусі. Канферэнцыя арганізавана Нацыянальнай Акадэміяй навук Беларусі, Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD) і Федэральным міністэрствам адукацыі і навукі (BMBF)

Па запрашэнні

Атэль Renaissance Пр. Дзяржынскага, 1Е

10.10. серада 19.00 Мінскі ўрбаністычны форум: лекцыя і майстар-клас Інстытута прыкладной урбаністыкі з Берліна

Мінскі ўрбаністычны форум збірае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, супрацоўнікаў гарадскіх адміністрацый і інстытутаў гарадскога планавання для абмеркавання будучыні нашых гарадоў. У межах Школы гарадскога актывіста ўдзельнікі форуму змогуць распрацаваць планы развіцця тэрыторыі ў раёне Трактарнага завода. Берлінскае архітэктурнае бюро ifau (Інстытут прыкладной урбаністыкі) 10-га кастрычніка а 19-й гадзіне прадставіць свае праекты развіцця гарадоў і працу з гарадскімі актывістамі ў Берліне і Гамбургу. З 11-га кастрычніка эксперты з Берліна будуць працаваць з групай Школы гарадскога актывіста.

Інстытут імя Гётэ вул. Веры Харужай, 25/3

11./ 15.10. 19.00 Вечары нямецкага кароткаметражнага кіно “SHORT EXPORT 2018”

Ужо трынаццаты год запар праграма SHORT EXPORT дэманструе неверагодна свежыя кароткаметражкі. Першакласная нямецкая кінапраграма стала вынікам супрацоўніцтва AG Kurzfilm, German Films, Інстытута імя Гётэ у Ліёне, агенцтва KurzFilmAgentur у Гамбургу і міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў у Клермон-Феране. SHORT EXPORT 2018 прадстаўляе шэсць адабраных кароткаметражак, якія адлюстроўваюць мастацка-эстэтычную і змястоўную разнастайнасць гэтага жанру ў Германіі. Фільмы гэтага года апавядаюць аб нечаканых сустрэчах і іх выніках, аб пошуках і знаходках. Цікавае баўленне часу гарантуецца. 11 і 15 кастрычніка у Культцэнтры “Корпус” кінапаказы будуць прадстаўлены беларускім кінакрытыкам.

Культурны цэнтр “Корпус” пр. Машэрава, 9,

12.10. пятніца 19.00 Міжнародны тэатральны форум “Тэарт” прадстаўляе: Марк Ламерт

Сёлета Інстытут імя Гётэ прэзентуе ў межах Міжнароднага тэатральнага форуму аднаго з самых знакамітых сцэнографаў сучаснасці – Марка Ламерта. Ён распрацоўваў мастацкае вырашэнне да спектакляў такіх рэжысёраў, як Хайнер Мюлер, Дзімітэр Гочэф і Фолькер Шлёндорф. У галерэі “Арт-Беларусь” будуць прадстаўлены фатаграфіі яго сцэнічных работ.

Галерэя “Арт-Беларусь” вул. Казлова 3

14.10. нядзеля 19.00 Спецыяльны паказ “Кінемо” ў рамках Тыдняў Германіі 2018

У рамках Тыдняў Германіі 2018 у чатырох гарадах Беларусі адбудуцца спецыяльныя паказы шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау “Насферату, сімфонія жаху” ў жывым музычным суправаджэнні ад Five-storey ensemble. Музыку да фільма напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская.

“Насферату, сімфонія жаху”
Nosferatu, eine Symphonie des Grauens
Германія, 1922, 93 хв.
Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау

У ролях: Макс Шрэк, Густаў фон Вангенхайм, Грэта Шродэр, Аляксандр Гранах

У 1838 годзе эпідэмія халеры спустошыла Вісбарг. У чым прычына трагедыі? Усё пачынаецца з паездкі служачага агенцтва нерухомасці Томаса Хутэра ў таемны замак у Карпатах. Нягледзячы на непрыязнасць праваднікоў, малады чалавек дабіраецца да замка і трапляе ў палон да яго гаспадара, упыра Насферату…

Першая вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула», фільм “Насферату, сімфонія жаху” па праве лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянізму. У нямой карціне пры дапамозе трукаў з ценямі і асвятленнем Фрыдрых Вільгельм Мурнау стварыў чароўную і пужлівую атмасферу начнога кашмару і заклаў асновы стылю, якому было наканавана беспаваротна змяніць ход гісторыі кіно.

Фільм Мурнау, які натхніў на стварэнне відавочных (і не вельмі відавочных) рымэйкаў мноства рэжысёраў — ад Вернера Херцага (“Насферату, прывід ночы”) да Абеля Ферары (“Кароль Нью-Йорка” і “Залежнасць” і Эліаса Мерыджа (“Цень упыра”), дагэтуль застаецца непахісным прыкладам жанру “хорар”.

Five-storey ensemble

Склад: Вольга Падгайская (арган), Віталь Эпаў (духавыя), Аксана Герасімёнак (скрыпка)

Ансамбль сучаснай камернай музыкі Five-storey ensemble існуе ўжо больш за пяць гадоў. Касцяком калектыву з’яўляюцца кампазітары Вольга Падгайская і Віталь Эпаў, творы якіх складаюць аснову рэпертуару ансамбля. Калектыў актыўна супрацоўнічае з тэатральнымі праектамі, а таксама піша музыку да кіно.

“Кінемо”

“Кінемо”- адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Квіткі ў касах кінатэатра і анлайн


Кінатэатр “Ракета” зав. Рабочы, 3 (ст.м. “Пралетарская”).

15.10-15.11. 10.00-18.00 Выстава “Дакрануцца да матэматыкі”

Выстава «Дакрануцца да матэматыкі» прадстаўляе, верагодна, самую абстрактную з усіх навук так, што яна становіцца бачнай для пачуццяў, і робіць яе зразумелай для ўсіх узроставых груп – так, што для зразумення непатрэбна наяўнасць адмысловых ведаў.

Наведвальнікам любога ўзросту, з любым узроўнем адукацыі прапануецца паэксперыментаваць: яны складаюць пазлы, будуюць масты, ламаюць галаву падчас гульні ў косткі, назіраюць за катаннем шароў, ствараюць цудоўныя мыльныя скуры – і пры гэтым як бы між іншым займаюцца матэматыкай.

Абласная бібліятэка імя Пушкіна вул. Гікалы, 4

18.10. чацвер 19.00 Аўтарскія чытанні з Марлене Родэр у Мінску

Нямецкая пісьменніца Марлене Родэр чытае ўрыўкі са сваёй кнігі “Cache”.

Каханне, якое спальвае сэрца. Лейла і Макс - няроўная пара, якая ўжо год разам. Макс – прывабны хлопец з сям'і, якая займае высокае становішча ў грамадстве, і Лейла – “несамавітая дзяўчына з міграцыйным фонам”, як яна сама сябе характарызуе.

Тым не менш усё выглядае ідэальна, пакуль не з'яўляецца загадкавы Рэд.
На нямецкай мове

Уваход вольны

вул. Веры Харужай, 25/3

23.10. аўторак 10.00-18.00 Форум “75 гадоў трагедыі і гераізму Мінскага гета: праблемы і перспектывы захавання памяці пра Халакост у Беларусі”

Форум праводзіцца ў памяць аб ахвярах Мінскага гета, якое было ліквідавана 21-23 кастрычніка 1943 года, 75 гадоў таму назад. На ім будуць прысутнічаць былыя вязні Мінскага гета, спецыялісты-гісторыкі, адукатары, грамадскія дзеячы з Беларусі, Германіі і іншых краін Еўропы. Падчас пленарнага і секцыйных паседжанняў форуму будуць дыскутавацца актуальныя пытанні даследаванняў, адукацыі і захавання памяці пра гэтую трагічную старонку гісторыі.

Уваход па запрашэннях.

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау Пр-т Газеты Праўда, 11.

24.10. серада 19.00-21.00 Нямецка-беларуская вечарына

24 кастрычніка аддзел замежнай літаратуры бібліятэкі імя А.С. Пушкіна стане месцам сустрэчы дзвюх культур. Кавер-бэнд DACH выканае старыя і новыя хіты на нямецкай мове. Таксама выступіць
Ганна Веракша – студэнтка БДУ, якая не можа ўявіць свайго жыцця без беларускай народнай музыкі.
Падчас гульняў госці могуць больш даведацца як пра нямецкую, так і беларускую культуру і гісторыю.

Уваход вольны

Абласная бібліятэка імя Пушкіна,  Аддзел замежнай літаратуры,  3 паверх, вул. Гікалы 4

25.10. чацвер 19.00 
Вечары нямецкага кіно

Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ запрашае ўсіх сяброў нямецкіх фільмаў на вечар нямецкага кіно. Будзе дэманстравацца мастацкі фільм “Я і Камінскі” (2015, трагікамедыя)

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны (бясплатныя квіткі з 14.00 у фае кінатэатра)

Кінатэатр «Піянер» вул. Энгельса, 20

31.10. серада 18.00-20.00 Вечар настольных гульняў 

Аддзел замежнай літаратуры бібліятэкі імя А.С. Пушкіна запрашае ўсіх аматараў гульняў і нямецкай мовы на вясёлы вечар настольных гульняў! Знаёмімся з гульнямі „Mensch, ärgere dich nicht“, „Kniffel“ і „Phase 10“.

Задавальненне без межаў!

Уваход вольны

Абласная бібліятэка імя Пушкіна, Аддзел замежнай літаратуры, 3 паверх, вул. Гікалы 4

1.11. чацвер 19.00 Вечары нямецкага кіно

Пасольства Германіі ў Мінску сумесна з Інстытутам імя Гётэ запрашае ўсіх сяброў нямецкіх фільмаў на вечар нямецкага кіно. Будзе дэманстравацца мастацкі фільм “Цім Талер ці праданы смех” (2017, сямейны фільм)

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны (бясплатныя квіткі з 14.00 у фае кінатэатра)

Кінатэатр «Піянер» вул. Энгельса, 20

2.-3.11. 
Канцэрт музычнай групы “Solche”

Музычная група “Solche” з горада Хемніц у Саксоніі са сваімі акустычнымі інструментамі – гэта жывы доказ таго, што складаныя тэксты і танцавальная рок-музыка не абавязкова адзін аднаго выключаюць.

Пасля 4 альбомаў, 3 кніг і больш за 500 канцэртаў у Расіі, Румыніі, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі стала відавочным, что музыка ў стылі “Philofolk” дазволіць групе і публіцы правесці разам выдатны вечар.

Да групы “Solche” належаць:
Марыё Крон, кахон;
Міхаэль Фокен, бас-інструменты;
Хольм Крыгер, гітара і вакал.

Падрабязная інфармацыя будзе своечасова апублікавана
Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

6.11. аўторак 19.00 Нямецкая вечарына на кінафестывалі “Лістапад”

Дэманстрацыя фільма “Бі-Муві” – відэахронікі музыкальных субкультур заходняга Берліна, арыгінальныя відэазапісы гісторыі апошняга дзесяцігоддзя перад сканчэннем халоднай вайны. Пасля паказа лайф-сэт дзі-джэя, музыкі, уладальніка музычных лэйблаў і адначасова галоўнага героя фільма “Бі-Муві” Марка Рыдэра.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску
Галерэя “Ў” вул. Кастрычніцкая, 19

9.11.пятніца 15.00 Тэатральны фестываль школ-удзельніц ініцыятывы “Школы: партнёры будучыні” (дзень першы)

Глабальная ініцыятыва «Школы: партнёры будучыні» (PASCH) адзначае ў гэтым годзе свой 10-гадовы юбілей. У гонар гэтага каля 100 PASCH-удзельнікаў з усёй Беларусі і Літвы прадстаўляць у беларускім драматычным тэатры ў Мінску пастаноўкі на нямецкай мове. Некаторыя спектаклі былі ўжо паказаны на тэатральных фестывалях у Вільні і Боне, іншыя будуць прадстаўлены ўпершыню на тэатральнам фестывалі PASCH. Несумненна чакаецца шмат весялосці, а таксама маляўнічая праграма на сцэне!

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, вул. Крапоткіна, 44

10.11. субота 15.00 Тэатральны фестываль школ-удзельніц ініцыятывы “Школы: партнёры будучыні” (дзень другі)

Глабальная ініцыятыва «Школы: партнёры будучыні» (PASCH) адзначае ў гэтым годзе свой 10-гадовы юбілей. У гонар гэтага каля 100 PASCH-удзельнікаў з усёй Беларусі і Літвы прадстаўляць у беларускім драматычным тэатры ў Мінску пастаноўкі на нямецкай мове. Некаторыя спектаклі былі ўжо паказаны на тэатральных фестывалях у Вільні і Боне, іншыя будуць прадстаўлены ўпершыню на тэатральнам фестывалі PASCH. Несумненна чакаецца шмат весялосці, а таксама маляўнічая праграма на сцэне!

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, вул. Крапоткіна, 44


15.-18.11. Фестываль XJAZZ Edition у Мінску

Заключным мерапрыемствам, якое ўвянчае Тыдні Германіі, стане Фестываль XJAZZ у Мінску.

Праграма:

16 лістапада, пятніца
- Адкрыццё фестываля

17 лістапада, субота

- Адкрытая рэпетыцыя з сімфанічным аркестрам праекта MEMENTO (MEMENTO = Джаз-трыа Себасцьяна Студніцкага (Берлін) + беларускі сімфанічны аркестр)

- Вячэрні канцэрт: беларускі гурт і Джаз-квартэт Студніцкага (нямецкі джаз з уплывам электроннай музыкі)

18 лістапада, нядзеля

- XJAZZ lab / воркшоп (воркшоп і дыскусія не толькі для прафесіянальных музыкантаў і аматараў, а таксама і для ўсіх, хто складае музыку і цікавіцца імправізацыяй у рэальным часе і эмпатычнай камунікацыяй)

- Інтэрактыўная музычная праграма “Джаз для самых маленькіх”
- Вячэрні канцэрт MEMENTO
- Аfterparty: Komfortrauschen live act (Berlin Minimal Techno Electro Live Band) і беларускі DJ

Падрабязная інфармацыя будзе своечасова апублікавана

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие события

Все заведения