Фото - постер к событию Летнік «Беларусам быць годна» на AFISHA.TUT.BY

Летнік «Беларусам быць годна»

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
«Арт Сядзіба» у другі раз ладзіць моладзевы летнік «Беларусам быць годна». Летнік будзе праходзіць 26-29 ліпеня непадалёк ад Мінску. На летнік запрашаецца моладзь ад 18 гадоў. Удзел бясплатны.

Летнік «Беларусам быць годна» ўнікальны сваёй праграмай. Гэта не проста сухія лекцыі і традыцыйныя майстар-класы. Праграма летніку насычаная інтэрактывамі, гульнямі, а таксама культурнымі размовамі і выступамі.

Мадэратары летніку — каманда «Арт Сядзібы»: культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.

Мы імкнемся сабраць разам актыўных людзей, якія захапляюцца беларускай культурай, мастацтвам і актыўныя ў сваёй грамадскай дзейнасці.

У выніку летніка мы гарантуем, што вы знойдзеце новых знаёмых і сяброў, а таксама станеце рухавіком беларускай культуры.

Жыць удзельнікі будуць у намётах. Намёты і харчаванне запяспечваюцца самімі ўдзельнікамі.

Чакаем вашыя заяўкі да 1 ліпеня: https://goo.gl/forms/FVg7zumlg5SVHLBl1
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0062692