Фото - постер к событию Гульнятэка па-беларуску на AFISHA.TUT.BY

Гульнятэка па-беларуску

Детям
Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
Кніжная Шафа запрашае вас на Гульнятэку па-беларуску ад "Скарбонкі гульняў" 3 лістапада а 12-й гадзіне!

Чым больш за ўсё любяць займацца нашы дзеці: гуляць ці вучыцца? Ну, вядома, гуляць! І гэта нармальна. А як жа вучоба? Веды? — скажаце вы. Адказ ёсць! А што, калі гульня будзе не простай забаўлянкай, а яшчэ чаму-небудзь навучыць? Чаму не?!
Прапануем вам са сваімі дзеткамі (ад 6 да 11 гадоў) пагуляць менавіта ў такія
гульні! Яны навучаць вашых дзетак беларускаму маўленню, пашыраць іх слоўнікавы запас, дапамогуць у развіцці ўвагі, лагічнага мыслення і ўдасканаляць навыкі чытання.

Акрамя асалоды гульні на роднай мове, вы атрымаеце памятныя падаруначкі і зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе выцінанкі-галоўнага героя гульняў. Правядзіце асеннія канікулы з карысцю. Чакаем вас!

Уваход вольны!

Увага! Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэлефонах або анлайн у гугл-форме:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe_GmCn1pNaKYBJ1bqUTcGe1q790N6HQdH41CGHp7LK4ZQ98Q/viewform?usp=sf_link
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55
Рекомендуемый возраст с 4 до 12 лет
Адрас: кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).
Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка 20% с 17 до 22 на основное меню действует по понедельникам Лилу / Lilou
  • Скидка 20% на доставку блюд при заказе он-лайн Натврис Хе
Все заведения