
Подпишитесь на рассылку о событиях и акциях в разделе «Детям»!
О событии
Гуканне вясныМузей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае разам святкаваць традыцыйны народны абрад “Гуканне вясны”. Што ж мы будзем рабіць? Прадвеснікамі вясны на нашых землях былі птушкі.
• Каб зрабіць усё правільна, мы даведаемся, як да вясны рыхтаваліся нашы продкі (экскурсія па экспазіцыі музея).
• Каб дапамагчы хуткаму прыходу вясны, мы будзем рабіць вясновых птушак з саломкі (майстар-клас па саломапляценні).
• Каб вясна нас пачула, мы будзем голасна спяваць і вясну клікаць (дэманстрацыя элементаў абрада ад фальклорнага гурта “Бараўлянская крынічка”).
• Каб вясна хацела да нас прыйсці, мы будзем весела скакаць ды ў гульні гуляць (майстар-клас па народных танцах і гульнях).
• Каб вясна ведала, як у нас смачна, мы будзем піць гарбату з блінамі.
Кошт праграмы ад 20 да 30 рублёў на чалавека (у залежнасці ад памеру групы і ўключанага/не ўключанага трансферу да музея)
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
+37529 1353241
+37517 5074469
Папярэдні запіс АБАВЯЗКОВЫ!
Даты правядзення 1–30 сакавіка
Поделиться:
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Отзывы