Фото - постер к событию Гучныя чытанні і майстар-клас для дзяцей на AFISHA.TUT.BY

Гучныя чытанні і майстар-клас для дзяцей

Детям6+
Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
16 чэрвеня – гучныя чытанні і майстар-клас для дзяцей

16 чэрвеня ў “Букашкіным доме” выдавецтва “Галіяфы” зладзіць імпрэзу для маленькіх чытачоў. Разам з мастачкай кнігі “Дом цікаўных казак” Аленай Сацута дзеці пабудуюць свой 3D-дом і паселяць туды папяровых герояў кнігі! А вядомая беларуская пісьменніца і аўтарка Надзея Ясмінска пачытае дзецям некалькі казачных гісторый.

Чакаем вас 16 чэрвеня а 11-й у кнігарні “Букашкін дом” (вул. Мсціслаўца, 24), але спачатку просім зарэгістравацца па нумары +375 29 160 50 20. Імпрэза будзе цікава дзецям ад 6 год.

“Дом цікаўных казак” ― дзіцячая кніга з сучаснымі казкамі і папяровымі ілюстрацыямі. Зараз яе можна замовіць праз краўдфандынг са зніжкай 30%. Кніга складаецца з 10 гісторый, дзеі ў якіх адбываюцца ў сучасным свеце і таму дзеці могуць пазнаць у маленькіх героях сябе. Усе казкі даволі ёмістыя і кароткія ― тое, што трэба для чытання нанач і ўтульных вячорак з кнігай. Для таго каб праілюстраваць гэтую кнігу, мастачка Алена Сацута выразала і склеіла 1600 папяровых дэталей!
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения