Фото - постер к событию Гранд Кірмаш у Палацы Радзівілаў на AFISHA.TUT.BY

Гранд Кірмаш у Палацы Радзівілаў

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
  • Горящее событие
Лена Темникова

Скидка 5р. на заказ!

29 верасня Нясвіж запрашае на традыцыйнае восеньскае свята –

Сёлета гэта – “ГРАНД КІРМАШ
у Палацы Радзівілаў”!

Гранд кірмаш адбудзецца ў центральным двары Палаца.
Уваход на кірмаш 2 BYN
Жыхары і госці Нясвіжа! Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і Музычны Дом “Класіка” запрашаюць усіх Вас на свята кірмашовае ў 20-30-я гг. мінулага стагоддзя, у звычайны суботні дзень, у звычайнае Заходнебеларускае мястэчка Нясвіж! У такую суботу ў кожным мястэчку гудзіць кірмаш ад наведвальнікаў. З усіх бакоў люд сцякаецца ў адное цэнтральнае месца: купіць-прадаць-пагуляць-паглядзець, - шум-гам ад гулу, музыкі, забаў і танцаў. Вось так і будзе 29 верасня ў палацы Радзівілаў!

У кірмашы будзе актыўна удзельнічаць Этнакрама “Рагна”, якая прывязе унікальныя аўтарскія вырабы звыш 40 беларускіх майстроў – сувеніры і падарункі ў беларускім традыцыйным стылі: кераміка, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, вырабы ткацтва і з дрэва, нават металічныя – ліццё і кованку, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту, а таксама ўпрыгожванні.

А за смакату на кірмашы адказвае Свята роднай ежы “УСЁ СВАЁ”, якое гэтым разам едзе ў Нясвіж да Радзівілаў! Будзе сапраўднае восеньскае свята ўраджаю ад 20 фермераў і гастраэнтузіястаў са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі закаткамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей!

Але будзьце пільнымі, бо тыя часы ў Заходняй Беларусі былі ой “цікавымі” – не пападзіцеся ў рукі кантрабандыстаў ;-), а то яны маюць здольнасці прадаць “тое, што не трэба”. А як Вы набудзеце “тое, што не трэба” – то і крычыце-завіце потым жаўнераў. Часам кантрабандысты называюць сябе артыстамі Тэатра-фрай і вытвараюць розныя цікавосткі: спяваюць песні, расказваюць байкі, сцэнкі паказваюць, акрабатычныя нумары, гандлевыя атракцыёны, дый іншыя правакацыі вытвараюць.
Але будзе на кірмашы і легальная кантрабанда ад падпольнай кавярні “Бутлегер” з напоямі для дзяцей і дарослых!

Сустрэнецеся Вы і з Альбрэхтам Радзівілам. Як раз у гэты час з Еўропы да яго ў госці прыязджае дачка Эльжбета. Мо і атрымаецца падслухаць якія навіны сям’і ці гісторыі з мінулага.
Музыка, гульні, забавы кірмашовыя ад Васіля “Вясёлага шляхцюка”– усё будзе як і раней, таму чакаем хуткай сустрэчы з вамі!

А галоўным цвіком кірмашовай праграмы стане бадай што ўнікальнейшая сустрэча тэт-а-тэт гледачоў з самымі сапраўднымі драпежнымі птушкамі – філінам і сакаламі! Аніматары сакалінага двара кампаніі “Сокал Ў небе” правядуць майстар-класы, раскажуць пра сакаліную ахоту, пра амуніцыю для выхавання лоўчых птушак. Госці змогуць прайсці на тэрыторыю, пасадзіць любую з птушак (а іх будзе 5 – філін і чатыры сокалы) на сакальнічыю пальчатку, каб сфатаграфавацца. Усе птушкі прывучаныя да чалавека, яны бяспечныя, неагрэсіўныя.

За музыку і танцы на кірмашы адказная капэла традыцыйнай музыкі «На таку». А Турыстычная кампанія «Віаполь» гатуе на кірмаш свае незвычайныя сюрпрызы і забавы для ўсіх жадаючых!

І не забудзьце, што будзе вельмі добра і цікава для ўсіх нас, калі ў элементах сваёй вопраткі вы паўторыце моду 20-30-х гг. ХХ стагоддзя Заходняй Беларусі.
Пачатак дзеі з адкрыццём музея ў 10 раніцы. Заканчэнне а 19 гадзіне.
Да сустрэчы ў мінулым стагоддзі ў мястэчку княжаскім – Нясвіжы!

 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка 20% с 17 до 22 на основное меню действует по средам Лилу / Lilou
Все заведения