Фото - постер к событию Форэст гамп на AFISHA.TUT.BY

Форэст гамп

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
Online-акцыя “Закаханыя ў Коласа” да Дня ўсіх закаханых

14 лютага адзначаецца Дзень усіх закаханых. Можна ігнараваць і з нецярпеннем яго чакаць, падбіраць святочны плэй-ліст і ўсчыніць суцэльны офлайн, мітусіцца ў гандлёвых цэнтрах у пошуках падарункаў і абмяраць бакамі канапу, шукаць па самай цукровай назве прыдатную меладраму для сумеснага прагляду і ўзяцца да фільматэку Хічкока ці Ларса фон Трыера. Мы прапануем адшчыкнуць кавалачак непрадказальнасці і ашчаджаць яго на далейшы год. Музей Якуба Коласа з 7 па 14 лютага запускае online-акцыю “Закаханыя ў Коласа”. Усё проста: зрабі сэлфі з ключавымі прадметамі і фотаздымкамі Якуба Коласа і яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны ў музеі, запосці ў сацыяльныя сеткі (instagram, vk) з адмысловым хэштэгам #loveinkolasmuseum. Тым больш менавіта ў 2018 годзе адзначаецца 105-годдзе шлюбу Якуба Коласа і яго музы. Рандомным чынам мы выберам шчасліўцаў, якія атрымаюць квіткі ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны Акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, кінатэатр “Silver Screen”.

А вечарам 14 лютага а 18 гадзіне падхопліваем кінамарафон і глядзім “Форэст Гамп” ў беларускай агучцы. У жыцці ўсё можа цалкам змяніцца ў адну хвіліну, таму трэба быць гатовым да ўсяго. Сусветна вядомыя кіназоркі Том Хэнкс, Робін Райт, Саллі Філд дапамогуць трошкі падумаць і парэфлексіраваць усім у гэты дзень.

Кошт за ўдзел ва онлайн-акцыі “Закаханыя ў Коласа”– уваходны білет у музей.
Кошт за ўдзел у кінамарафоне – уваходны білет у музей.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие события

показать все
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения