Фото - постер к событию Фэст “Кіламетр грамадскай актыўнасці” \ Akute на AFISHA.TUT.BY

Фэст “Кіламетр грамадскай актыўнасці” \ Akute

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
  • Горящее событие
Мы снова снизили цены на билеты

Подробнее о событии

ПОЎНАЯ ПРАГРАМА КІЛЯМЭТРА ГРАМАДЗКАЙ АКТЫЎНАСЬЦІ

Пазнаёмціся з праграмай фэсту “Кілямэтар грамадзкай актыўнасьці”

1 чэрвеня з 13:00 да 14:00. Закрывае фэст выступ гурта“AKUTE” (Магілёў).

З 14:00 да 19:00 на фэсьце будзе працаваць Free Market. Вы прыносіце непатрэбныя вам рэчы на кірмаш і забіраеце тое, што вам спадабалася з прынесенага іншымі людзьмі.


З 14:00 да 19:00 Жывая бібліятэка

Падчас Жывой Бібліятэкі вы паразмаўляеце з Жывымі Кнігамі – людзьмі, якія маюць спецыфічную прафесію, незвычайны досвед, нязвыклы для большасці светапогляд ці занятак.


ЛЕКЦЫЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА:

13:00-14:00 Лекцыя “Студэнцкі рух зьмяняе сьвет”, Яўген Міхасюк, Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў
14:00-15:00 Лекцыя “Гендэр: міты і факты”, Алена Агарэлашава, ECLAB
15:00-16:00 Лекцыя “Hi Siri, як голас беларускай моладзі пачуць у Эўропе?”, Лявон Марозаў, RADA
16:00-17:00 Лекцыя “Плястык – мясцовая праблема глябальнага маштабу”, Марыя Сума
17:00-18:00 Лекцыя “Голад і крызіс харчаваньня”, Free Market
18:00-19:00 Лекцыя “Посьпех НДА: як ствараецца гарадзкая культура”, Тацьцяна Алекса, Цэнтар гарадзскіх ініцыятываў


ПАМАРАНЧАВАЯ ПЛЯЦОЎКА МАЙСТАР-КЛЯСАЎ

13:00-14:00 Майстар-кляса “Свабодны доступ да інфармацыі”, Фалянстар
14:00-15:00 Майстар-кляса “Выконвай хуткасны рэжым!”, Умовы для мовы
15:00-16:00 Майстар-кляса “Трэнды ў пераразьмеркаваньні ежы”, Free Market
16:00-17:00 Медыяадукацыйная гульня-квіз, Таварыства беларускай школ
17:00-18:00 Гульня-квіз “Vivat, студэнцтва!”, Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў
18:00-19:00 Майстар-кляса “Страшылкі пра hate speech”, Наста Лойка, Human Constanta

БЛАКІТНАЯ ПЛЯЦОЎКА МАЙСТАР-КЛЯСАЎ

13:00-13:45 Лекцыя “Актуальныя праблемы абароны правоў студэнта”, Аляксандар Клімашын, СтудРада
13:45-14:30 Майстар-кляса па вядзеньні дыскусіяў, Грамадзянскі форум
14:30-15:00 Лекцыя “Бюджэт грамадзкага ўдзелу”, Міраслаў Кобаса, Фонд ім. Льва Сапегі
15:00-16:00 Майстар-кляса “Ну, навошта вам гэтая інфармацыйная бясьпека?”, Ільля П., школа бясьпекі DSS375
16:00-16:45 Майстар-кляса “Магчымасьці праграмы Эразмус+Моладзь”, Інфармацыйны цэнтр Erasmus+ у Беларусi
16:45-17:30 Майстар-кляса “Лібертарыянства для кожнага”, Маладыя дэмакраты
17:30-18:15 Майстар-кляса “Як прапанаваць гістарычны аб’ект у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяй”, Валанцёры абароны Вайсковых могілак
18:15-19:00 Майстар-кляса па беларускай лацінцы, Ганна Клокава, Арт Сядзіба

ДЫСКУСІЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА

15:00-16:00 Панэльная дыскусія “Адносіны з уладамі: ад канфармізму да канфрантацыі”
16:00-17:00 Панэльная дыскусія “Мікраблогеры, інфлюэнсэры як новыя НДА. “Клясычныя” больш не патрэбныя?”
17:00-18:00 Панэльная дыскусія “Менск і рэгіяны: дзьве розныя грамадзянскія супольнасьці?”
18:00-19:00 “Тваё заўтра”: панэльная дыскусія ад “Кадры вырашаюць усё”
Да сустрэчы 1 чэрвеня ў ОК16
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка до 50% на суши-сет "Запечный сет №1" при заказе доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения
0065444