Фото - постер к событию Экскурсія па выставе "40/40" на AFISHA.TUT.BY

Экскурсія па выставе "40/40"

 
Данное событие уже завершено.

О событии

Сёлета Літаратурны музей Максіма Багдановіча адзначае 40-годдзе свайго стварэння. За 40 год фонды музея папоўніліся тысячамі прадметаў. Гэта сапраўдны скарб.
З нагоды юбілею ў музеі працуе выстава “40/40”. Тут вы зможаце пабачыць 40 самых знакавых экспанатаў з музейных сховішчаў: па адным на кожны год паступленняў.
Музейныя прадметы хаваюць у сабе безліч сакрэтаў, і пачынаюць “размаўляць” і раскрываць свае таямніцы, калі да іх адшукаць патрэбны падыход. Шляхі да гэтых таямніц ведаюць музейныя супрацоўнікі. І мы гатовыя падзяліцца гэтымі ведамі з тымі, хто завітае ў музей на адмысловую экскурсію па выставе “40/40”.

Запрашаем 21 красавіка ў 18.30!

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
Тэлефон: 8 017 355 22 95

Уваходны квіток: 2 руб.; школьнікі, студэнты – 1 руб.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

  • Студентам скидка 30% на шаурму и хачапури Амели
Все заведения