Фото - постер к событию “Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве” на AFISHA.TUT.BY

“Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве”

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
Змрочны сюррэалізм, заблытаныя сюжэты, персанажы, метафары, што перацякаюць адна ў адну - гэта адметныя рысы творчасці героя дакументальнага праекта "Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве" рэжысёраў Джона Нгуйена, Рыка Барнса, Алівіі Неергаард-Холм (2016).

Першым поўнаметражным фільмам Лінча была "Галава-гумка" (Eraserhead, 1971), якая адразу ж атрымала статус культавай кінакарціны. Наступныя "Твін Пікс", "Дзюна", "Блакітны аксаміт", "Малхоланд Драйв" - толькі некаторыя з добра вядомых твораў рэжысёра, якія пацвердзілі ягоны статус выбітнага майстра кіно. Акрамя гэтага на рахунку Дэвіда Лінча безліч спробаў і эксперыментаў у самых розных накірунках мастацтва - у музыцы, жывапісу, фатаграфіі...

Дакументальны фільм "Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве" не з'яўляецца байопікам у чыстым выглядзе. Галоўная дзеючая асоба няспешна вядзе маналог, спакойна выпускаючы клубы цыгарэтнага дыму ў сваёй мастэрні і распавядаючы пра сваё ідылічнае дзяцінства, неспакойныя студэнцкія гады, пошук свайго шляху ў мастацтве і пра неўсвядомленае жаданне маляваць. Ён апісвае гіпнатычныя карціны свайго мінулага, якія вельмі падобныя на сцэны з ягоных фільмаў...

У дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3) глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм "Дэвід Лінч: жыццё ў мастацтве" 14 сакавіка 2018 г.


Пачатак а 19 гадзіне.

Працягласць фільма: 1 гадзіна 28 хвілін.

Закадравы галасавы пераклад на рускую мову.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба BLOWUP па ўваходных квітках на бягучую выставу. 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие события

показать все
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения