О событии
"Далёка ад Сонца" - новы паўнакупальны фільм у мінскім Планетарыі.У мінскім Планетарыі 20-га лютага ў 18:00 адбудзецца прэм'ерны паказ паўнакупальнага фільма "Далёка ад Сонца". Гэта падарунак іспанскіх сяброў, студыі Render Area, да Дня роднай мовы. Фільм застанецца ў афішы Планетарыя на працягу двух гадоў і будзе дэманстравацца толькі на беларускай мове. Дубляж зроблены мінскім Планетарыем з удзелам вядомых беларускіх акцёраў - Іны Ганчар і Ігара Сідорчыка.
Яскравы і пазнавальны мультфільм будзе цікавы дзецям ад шасці гадоў і іх бацькам.
У цэнтры гэтай фантастычнай гісторыі маленькая дзяўчынка Сялеста, якая хоча даследаваць Сусвет. Пакуль яна змагаецца са сном у сваім пакоі і чытае кнігу па астраноміі, яе нечакана наведвае сам Месяц. Разам яны падарожнічаюць па Сусвеце і даведваюцца, што такое экзапланеты і як іх можна знайсці. Яны назіраюць планеты-ізгоі, акіянічныя светы і суперземлі. Месяц распавядае пра паляўнічых на экзапланеты, якія назіраюць за небам у пошуках такіх планет, як Зямля.
Наступныя паказы:
21.02 (пятніца) - 17:00
22.03 (субота) - 13:00
23.02 (нядзеля) - 13:00
Кошт квіткоў:
дзіцячы (ад 4 да 18 гадоў) - 4.00
дарослы - 4.80
Даведкі па тэлефоне +375 17 2943364
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Отзывы