Фото - постер к событию Агульная дыктоўка на AFISHA.TUT.BY

Агульная дыктоўка

Расписание

2 июня, суббота
  • 11:30
  • Горящее событие
Городской музыкальный фестиваль «21vek»

Подробнее о событии

«Агульная дыктоўка» па беларускай мове зноў пройдзе ў Мінску

2 чэрвеня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы ў другі раз пройдзе «Агульная дыктоўка». Праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку па беларускай мове змогуць усе ахвочыя. 

Што трэба для ўдзелу?

  1. Зарэгістравацца на сайце lidskae.by.

  2. Прыйсці не пазней за 11.30 у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (уваход з боку рэстарана «Явар» (раней — «Мегаполіс»), 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116.

  3. Альбо падключыцца да Першага канала Нацыянальнага радыё або інтэрнэт-трансляцыі дома.

Дыктоўка пачнецца ў 12.20 і працягнецца да 13:20. Тэкст абраны адмыслова да 400-годдзя першага беларускага буквара. Чытаць яго будзе Руся – cпявачка, акторка беларускага дубляжу, «голас беларускай чыгункі», трэнерка па пастаноўцы голасу.

Праграма мерапрыемства:

11.30 - 12.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў
12.00 - 12.20 - урачыстае адкрыццё
12.20 - 13.20 - напісанне дыктоўкі

Пасля дыктоўкі ўдзельнікаў чакае спецыяльная зона, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.

Працы мінчан правераць прафесійныя філолагі. Вынікі стануць вядомыя на працягу 5-цi рабочых дзён. Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы. Арыгінал тэксту будзе выкладзены на сайце.

Чакаем вас на «Агульнай дыктоўцы»!

2 чэрвеня 2018 года

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (уваход з боку рэстарана «Явар», 2-гі паверх), пр-т Незалежнасці, 116

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0060568