Фото - постер к событию Аднойчы ў горадзе М. на AFISHA.TUT.BY

Аднойчы ў горадзе М.

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
  • Горящее событие
Лена Темникова

Скидка 5р. на заказ!

8 верасня 2018 года ў Дзень горада Музей гісторыі горада Мінска запрашае на музейна-гарадскі пост-мета-квэст па Койданаўскай-Рэвалюцыйнай “Аднойчы ў горадзе М.”
З пункта “А” да пункта “Б” – 300 метраў, а паміж імі загадкі “важнейшай вуліцы горада”. Пункт “А” – Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага на пл. Свабоды, 15. Пункт “Б” – Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва па вул. Рэвалюцыйнай, 10. Якая літара вам больш падабаецца – адтуль і трэба пачынаць гульню.
Правілы простыя – шукаць і знаходзіць адказы, прадметы, зданяў мінулага.
Мэта адна – скласці кодаваю фразу.
Падарункі – шчодрыя.
Гуляць можна аднаму, а можна сабраць каманду аднадумцаў.
Месцы сустрэчы:
- Пункт “А”: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15;
- Пункт “Б”: Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва, вул. Рэвалюцыйная, 10
Пачатак: 18.00
Падвядзенне вынікаў: 20.30
Кошт білета на квэст: 5 руб.

БОНУСЫ:
У 18.00 у выставачнай залі Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца творчая сустрэча з аўтарам выстаўкі і кнігі, фатографам і падарожнікам Станіславам Янчарскім.

Акрамя магчымасці наведаць дзве галерэі вы зможаце пабываць на часовых выстаўках:
Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
- “Балет. Балет. Балет!”, выстаўка жывапісу Таварыства перасоўных мастацкіх выставак ХХІ стагоддзе (Санкт-Пецярбург);
- “Ад Мінска на ўсе чатыры бакі”, фотавыстаўка падарожніка і фатографа Станіслава Янчарскага

Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва
- “Мінск пад прыцэлам”, арыгінальныя фотаздымкі горада 1941 – 1944 гг.

У Дзень горада будуць працаваць структурныя падраздзяленні музея:
- Экспазіцыя “Мінская конная чыгунка”, вул. Кірылы і Мяфодзія, 6;
- Экспазіцыя “Карэтная”, вул. Кірылы і Мяфодзія, 8;
- Археалагічны музей і выстаўка “МотаВелаМінск”, вул. Кірылы і Мяфодзія, 6;
- Мінская гарадская ратуша, пл. Свабоды, 2А;
- Арт-гасцёўня «Высокае мѣста», ул. Герцэна, 2а.

У Мінскай гарадской ратушы адбудуцца паказы дакументальных фільмаў пра Мінск:
- 14.00 – 15.30
- 17.00 – 18.30


Тэл. +375 17 337 24 30
+375 17 342 24 26
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие события

показать все
  • Скидка 20% в будние дни при заказе "кофе+трдло", или "кофе+десерт" с 10-00 до 12-00 Sweet Time / Свит Тайм
  • Скидка 20% с 17 до 22 на основное меню действует по средам Лилу / Lilou
Все заведения