На сустрэчы вы даведаецеся пра асаблівасці працы каманды, пра гісторыю праекта: шлях ад выставы да рэгістрацыі арганізацыі. Пачуеце пра непаўторныя кейсы і спецпраекты MAKEOUT, а таксама пра праграму крэатыўнага лідэрства для ЛГБТ+ людзей.
MAKEOUT — гэта беларускі фемінісцкі антыдыскрымінацыйны праект пра гендар і сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі, накіраваны на павелічэнне бачнасці і ўсвядомленасці, а таксама на ўзмацненне ЛГБТК ды іншых уразлівых групаў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па прыкмеце сэксуальнай і гендарнай ідэнтычнасці.
Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў НКО, медыя, чытачам і прыхільнікам праекта і ўсім тым, хто не абыякавы да гендарнай тэмы. У вас будзе магчымасць задаць камандзе праекта свае пытанні.
Уваход на лятучку пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.
Таксама вас зацікавіць падзея ў Прэс-клубе 27 верасня - Дискуссия на тему гендерной дискриминации с инициативой #дамаудобнаявбыту
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы