Фото - постер к событию Адкрытая лекцыя Нукакі Костар-Вальдаў "Як выглядае кінавытворчасць у маленькай краіне (Грэнландыя)" на AFISHA.TUT.BY

Адкрытая лекцыя Нукакі Костар-Вальдаў "Як выглядае кінавытворчасць у маленькай краіне (Грэнландыя)"

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

Нукака Костэр-Вальдаў - акторка, кампазітарка і спявачка. Нарадзілася ў 1971 годзе ва Уманаку на невялікай выспе Грэнландыі. Мае інуіцкія, нямецкія і нарвежскія карані. У 1990 годзе яна стала Міс Грэнландыя, а потым прадстаўляла сваю краіну на конкурсе Міс Сусвет. Скончыла Дацкую нацыянальную школу выканальніцкіх мастацтваў. Грала ролі ў тэатры, кіно і тэлепраектах.

Замужам за акторам Нікалаем Костарам-Вальдаў (вядомым па ролі Джэйме Ланістара ў серыле “Гульні Тронаў”). Пара разам здымалася ў дацкім фільме “Заблукалы”.

Нукака таксама займаецца музычнай кар’ерай. Як кампазітарка працавала ў тэатры і кіно, спявала ў некалькіх гуртах. У фільме “Аноры”, які пакажуць на “Паўночным Ззянні”, яна акурат грае спявачку. Падчас лекцыі акторка распавядзе пра тое, як развіваецца кіно ў Грэнландыі, а таксама пра тое, як гэта - быць грэнладнскай акторкай, якая ўжо 25 гадоў жыве ў Даніі (Грэнландыя належыць Дацкаму каралеўству і ўваходзіць у яе як аўтаномная адзінка).

Мерапрыемства адбудзецца на ангельскай мове з перакладам. 

Рэгістрацыя 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения