Фото - постер к событию Адкрыццё фотавыставы Punktum на AFISHA.TUT.BY

Адкрыццё фотавыставы Punktum

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
БАЖ - Беларуская асацыяцыя журналістаў і Літаратурны Музей Петруся Броўкі запрашаюць на выніковую выставу выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава “Фотагісторыя па пунктах”.

10 лепшых фотагісторый новых беларускіх аўтараў будуць прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Гэтыя гісторыі пра людзей, пра адзіноту, пра складанасці сталення, пра горад і з’явы.
Ралан Барт у сваім знакамітым эсэ “Camera lucida” выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі – гэта Punktum (кропка).

“Punktum” – тое незаўважнае, што кранае раз і назаўжды. Пачуццё, якое з’явілася пры першым поглядзе на фотаздымак, і потым не адпускае нас, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачаных, а дакладней адчутых, вобразаў зноў і зноў.
На адкрыцці вы зможаце пазнаёміцца з аўтарамі выставы, задаць пытанні і падзяліцца сваімі думкамі аб Punktum 16+.

Удзельнікі выставы:

1. Таццяна Свірэпа
2. Святлана Станкевіч
3. Ксенія Галубовіч
4. Марк Жыгман
5. Аляксей Скрыннікаў
6. Марыя Амеліна
7. Аляксандр Сідарэўскі
8. Алеся Рудовіч
9. Вікторыя Якімава
10. Аляксандр Чугуеў


Чакаем Вас!

Уваход вольны!

Месца правядзення:

Літаратурны музей Петруся Броўкі
(г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны:
+375292683108; (017) 327-27-50, (017) 226-09-81. 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

0065988