Фото - постер к событию 125-годдзю Максіма Гарэцкага на AFISHA.TUT.BY

125-годдзю Максіма Гарэцкага

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
14 верасня 2018 г. а 15-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і бібліятэка імя Д.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі) ў рамках музейнага праекта “Літаратурнае падарожжа” ладзяць мерапрыемства, якое прысвечана 125-годдзю Максіма Гарэцкага.
Два перыяды звязваюць Максіма Гарэцкага (1893–1938) з Горкамі: першы (1912–1913) – падрыхтоўка і вучоба ў Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай вучэльні, другі (1926–1928) – праца ў Горацкай сельгасакадэміі загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі.
Асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону – таленавіты мастак слова, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нацыянальнае адраджэнне, клапатлівы педагог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці – Максім Іванавіч Гарэцкі пакінуў яскравы след ў гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства, унёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў.
На імпрэзе выступяць даследчыкі жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага Алена Сяргееўна Гурская і Аляксандра Міхайлаўна Чарнавокая. Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт Віктар Шніп распавядзе пра кнігі “Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам” і “Максім Гарэцкі. Творы” з серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры” (т. 12), якія выйшлі ў выдавецтве апошнім часам. З прэзентацыяй аўдыёдыска твораў Максіма Гарэцкага выступіць рэжысёр, артыст Беларускага радыё Алег Вінярскі. Вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі беларускай літаратуры Паліна Мікалаеўна Саўген прэзентуе прысутным свой аўтарскі праект – выставу “Максім Гарэцкі. «Ахвярую сваім “Я”…». Правядзе сустрэчу загадчык навукова-экспазіцыйнай аддзела Вольга Барысаўна Гулева.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца даследчыкі жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага, пісьменнікі, прадстаўнікі СМІ, студэнты і выкладчыкі БДСГА, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк.

Уваход вольны.


Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка 20% на все блюда основного меню по выходным 11:00-18:00 Чайхана
  • Скидка 20% на доставку блюд при заказе он-лайн Натврис Хе
Все заведения
0063060