Звезды


Вядомыя рок-музыкі аб’ядналіся для таго, каб падтрымаць першы вялікі сольны канцэрт маладога мінскага рок-гурта Tonqixod, уладальніка тытула "Найлепшы рок-альбом" на ўзнагародах праекту Experty.by па выніках 2014 года. У роліку таксама зняўся Сяргей Філімонаў, аўтар і вядучы праграмы "Відзьмо-невідзьмо".

 

"Не хачу перахваліць, але гэта надзея нашай музычнай сцэны ў пэўным сэнсе. Бо гук свежы, вынаходлівы, мудрагелісты, і ўсё гэта робяць маладыя хлопцы. Малайцы", – заўважыў на відэа Сяргей Філімонаў.

 

"Гэта сапраўдны беларускі музычны брэнд. Усім раім паслухаць. Пачніце з мегахіта "Насыплем горы", – сказалі ўдзельнікі Tequilajazzz Яўген Фёдараў і Аляксандр "Дусер" Воранаў.

 

А Лявон Вольскі праанансаваў канцэрт з дапамогай асабіста намаляваных тытраў.

 

 

Першы вялікі сольны канцэрт Tonqixod адбудзецца 20 красавіка. Ён з’яўляецца прызам ад грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі" за перамогу ў намінацыі "Найлепшы беларускамоўны альбом".

 

Мерапрыемства адбудзецца ў межах акцыі "Жывы тузін", якую ладзіць партал Tuzin.fm.

 

Гурт складаюць Уладзь Лянкевіч (вакал, гітара), Максім Субач (другі вакал, клавішныя, бас) і Андрэй Аляксеенка (бубны).

 

На рахунку калектыву перамога ў намінацыі "Дэбют года" на прэміі "Даём рады" (2014), а таксама чатыры ўзнагароды на прэміі Experty.by (2015) за дыск "Прадмова", выдадзены ў снежні 2014-га.

 

Гурт TONQIXOD з прэзентацыяй альбома "Прадмова"

20 красавіка, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44, 19.00.

Квіткі: ад 80 000 да 120 000 рублёў.

Інфалінія: (029) 687-20-93.

Каса тэатра: (017) 385-97-51, (029) 154-04-44.

Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057419