Обзоры


Александра Гавриченко,

С 21 по 24 апреля в кинотеатрах «Мир» в Минске и Витебске пройдет фестиваль скандинавского кино «Северное сияние». Фильмы из Исландии, Финляндии, Швеции и Норвегии — нечастые гости в отечественном прокате. AFISHA.TUT.BY поговорила с программным директором фестиваля Ольгой Чайковской и составила топ-5 картин, которые нужно обязательно посмотреть. Гарантируем: вы такого еще не видели.

Ольга Чайковская, программный директор фестиваля

 

«Вясковыя жыхары» (фильм представляет режиссер Марья Пююкко)

Когда: 21 апреля, 18.30 (Минск), 22 апреля, 18.30 (Витебск).

Где: «Мир».

Зачем смотреть: На фінскай мове гэты фільм называецца Kekkonen Tulee, што значыць «Кеканен набліжаецца». Урха Кеканен быў прэзідэнтам Фінляндыі ў перыяд з 1956 па 1981 гады. Гэта вельмі супярэчлівая фігура ў фінскай гісторыі, кіраўнік краіны, які з аднаго боку дапамог ей ўзняцца эканамічна пасля Другой сусветнай вайны, з другога — быў асобай экстраадынарнай і неадназначнай. У гэтым фільме шмат хараства. Рэжысерка Мар’я Пююкко, якая прыедзе да нас прадстаўляць сваю стужку, візуальна стылізавала фільм пад нейкую напаўказку, напалову кінематаграфічнае асяроддзе з фільмаў Каўрысмякі. Там нават есць бар, у якім афіцыянтка паліць столькі жа шмат, колькі паліць Каці Оўцінен у фільмах Каўрысмякі. Тэма фільма такая, што ўсе стэрэатыпы пра фінскае грамадства і кіно, якія можна было выкарыстаць — выкарыстаныя. І некаторыя стэрэатыпы з мінулага фінскага грамадства вельмі адапвядаюць сучаснай Беларусі.

 

«Лэнд Хо!»

Когда: 21 апреля, 21.30 (Минск), 23 апреля 19.00 (Витебск).

Где: «Мир».

Зачем смотреть: На вялікім экране гэты фільм глядзець -- адно задавальненне! Цудоўная акцерская гульня галоўных герояў (выдатных састарэлых аўтсралійца Пола Эенхорна і Earl Lynn Nelson) на фоне неперадвальна маляўнічых ісландскіх краявідаў насамрэч проста заварожваюць. Гэта такое тыповае кіно ў стылі фестывалю Сандэнс (дзе, дарэчы, адбылася сусветная прэм’ера стужкі), зняты ў дадатак да ўсяго шматабяцальнымі рэжысерамі, прадстаўнікамі незалежнага амерыканскага кінематографа. Ва ўсіх самых лепшых сэнсах гэтага азначэння. Цешыць, што іх прывабіла Ісландыя для ўвасаблення прэўкраснай і кранальнай гісторыі пра мужчынскае сяброўства, якое непадуладнае ніякаму часу. Мне цяжка ўявіць 60-ці і 72-х гадовых беларусаў, якія маюць такое светабачанне, як героі фільма. Але мне хочацца, каб мы трошку навучыліся легкасці ў герояў «Лэнд Хо». У гэтым фільме поўна паэзіі і хараства, што цалкам адпавядае селетняму слогану фестывалю — «Хараство штодзеннага» — хараство жыцця, ісландскай прыроды, далекага Рэйк’явіка.

 

«Перашкоды»

Когда: 23 апреля, 21.30 (Минск), 24 апреля, 19.00 (Витебск).

Где: «Мир».

Зачем смотреть: Зборнік дасціпных навэл ад аднаго з самых таленавітых сучасных фінскіх рэжысераў. Гэты фільм раскрывае ўсе пра фінскі гумар, паказвае сучасны горад Хельсінкі, задзейнічае адных з самых модных фінскіх акцераў, у тым ліку, Ханну-Пекку Б’ёркмана і Лаўру Бірн. Да таго ж, нядаўна фільм «Перашкоды» атрымаў самую прэстыжную кінематаграфічную ўзнагароду ў Фінляндыі, так званы фінскі «Оскар» — Jussi award — па трох намінацыях, уключаючы ўзнагароду за найлепшую рэжысуру. Месцам нясціплыя, часам нават трошку жорсткія навэлы Алексі Салменпера прымушаюць задумацца пра рытм і якасць нашага жыцця, пра перашкоды, якія мы штодня пераадольваем, і пра раздражняльнікі, якія не даюць нам спакойна жыць. Адны з самых дасціпных навэл — пра аэрапорт і тая, што з алюзіямі на «Праганяючы д’ябла» або «Вельмі страшнае кіно».

 

«Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне»

Когда: 24 апреля, 21.30 (Минск), 23 апреля, 21.00 (Витебск).

Где: «Мир».

Зачем смотреть: Гэты фільм называюць адным з самых лепшых, знятых у Скандынавіі за пошнія гады. Да таго ж рэжысер фільма — знакаміты эксперыментатар Крыстафер Боэ, той самы, які зняў «Рэканструкцыю» (2003) — візуальны шэдэўр, які атрымаў прыз «Залатая камера» ў Канах у свой час. «Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне» — фільм заснаваны на рэальных падзеях, які мелі месца ў Даніі ў 1960-ыя гады, i распавядае пра тое, як радыкальны лібертарыянец і геданіст-капіталіст ледзь напраўду не знішчылі сістэму падаткаабкладання ў краіне. Гэта фільм поўны драйвў у стылі «хіппі», скандынаўскага пачуцця гумару, розных акторскіх неспадзяванак. Я наогул ледзь не абалдзела, калі яго пабачыла, маўляў, як так наўпрост і з гумарам можна казаць пра такія правакацыйныя з’явы ў гісторыі ўласнай краіны. Як беларуска, я таксама хацела бы такога беларускага кіно ў нас.

 

«Гара нявіннасці»

Когда: 24 апреля, 19.00 (Минск), 24 апреля, 21.00 (Витебск).

Где: «Мир».

Зачем смотреть: Ісландыя апошнім часам стала проста кландайкам добрага кінематографа. Тэмы, краявіды і рэжысерскія рэсурсы падаюцца проста невычарпальнымі ў гэтай маланаселенай краіне. Гэты фільм прызнаны найлепшым па версіі Савета Міністраў Паўночных краін, які штогод ўзнагароджвае паўночнаеўрапейскія фільмы, і які, уласна, з’яўляецца арганізатарам фестывалю «Паўночнае ззянне». Рамантычная камедыя пра 43-гадовага цнатліўца, якія пакутуе ад залішяй вагі, пакарае сваей дабрынёй. І галоўны герой па мянушцы Фусі, які вонкава зусім не выглядае прывабным, спакваля становіцца вельмі абаяльным і хочацца яму дапамагчы, паспачуваць. Гэта такая класічная гісторыя пра адрознага чалавека ў асяродку абыякавага і неталірантнага грамадства, якая, мне здаецца, мусіць быць вельмі цікавая беларускаму гледачу. Знятая ў рэалістычнай манеры, якая падкрэслівае паэзію і хараство штодзеннага, з пэўнай доляй дабротнага ісландскага гумару, гэтая карціна ідэальна адапядае канцэпцыі «Паўночнага ззяння» селета. Павольная, драматычная, вяселая, адзначаная на многіх буйных міжнародных кінафестывалях, кшталту Трыбэкі, а таксама ў Хельсінкі і Стакгольме.

Трейлеры всех фильмов программы:

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931