Бункер Смотри сейчас


У суботу 19 верасня ў Беларусі другі раз адбудзецца інтэлектуальная канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk. На ёй свае праекты ў сусветна вядомым фармаце TEDx ды на роднай мове прэзентуюць старшакласнікі і першакурснікі з усёй краіны. Далучыцца да падзеі можа кожны ахвотны з любой кропкі свету, бо сёлета гэта будзе анлайн-канферэнцыя ў прамым эфіры відэасэрвіса VOKA.

TEDxYouth@Minsk з’яўляецца часткай сусветнага і працягам «дарослага» руху TEDx у Беларусі. Магчымасць выступіць на ёй атрымалі старшакласнікі і першакурснікі, якія сталі фіналістамі праекта «Першыя», што праводзіцца кампаніяй А1. Выкарыстанне роднай мовы — галоўная асаблівасць падзеі.

Цягам мінулага навучальнага года больш за сотню вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў краіны даслалі на конкурс свае ідэі, якія б маглі змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей у Беларусі да лепшага. Аўтары дзесяці самых цікавых прапаноў ужо заўтра выйдуць у знакаміты чырвоны круг TEDx і прэзентуюць свае праекты ўсяму свету па-беларуску.

Да гэтага мерапрыемства спікеры рыхтаваліся некалькі месяцаў, працуючы разам з ментарамі — прадстаўнікамі беларускай супольнасці TEDx — над 10-хвіліннай прамовай. Кожны з удзельнікаў выбраў адну з чатырох тэм для свайго праекта: «Тэхналогіі», «Культура», «Экалогія», «Інклюзія». Анлайн-канферэнцыя збярэ прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Самуіл Алексін з Мінска ўпэўнены, што жыццё любога сучаснага чалавека непарыўна звязана з тэхналогіямі, таму важна з дзяцінства разумець прынцыпы іх працы. Для гэтага хлопец прапануе ўвесці ў школьную праграму курсы па робататэхнічнай граматнасці.

Павел Ананіч з Магілёва марыць аднавіць старажытныя архітэктурныя помнікі Беларусі хаця б у дапоўненай рэальнасці — з дапамогай адмысловай AR-праграмы для смартфона.

Лізавета Грынюк са Слуцка ўжо не адзін год займаецца даследчыцкай дзейнасцю ў галіне фізікі і прэзентуе свае вынаходніцтвы, але гэтым разам яна падзеліцца з аўдыторыяй уласным досведам — як знайсці матывацыю і рэалізаваць уласную задумку.

Настасся Кундзір з Віцебска захапілася думкай стварыць адзіную анлайн-базу беларускіх музеяў і стварыць у дадатак да яе мабільную праграму. Яе ідэя заключаецца ў тым, каб кожны мог зайсці на сайт базы, выбраць сваё месцазнаходжанне, прайсці тэст — і захаваць на смартфон персанальны маршрут па музеях, у якім улічаны інтарэсы канкрэтнага чалавека.

Канстанцін Муліца з Іўя ўпэўнены, што нашы думкі кіруюць нашым жыццём, і знайшоў гэтаму навуковае абгрунтаванне.

Дзяніс Рабчук з Брэста прэзентуе эскізы і фотаздымкі муралаў з вершамі беларускіх паэтаў. Пакуль ён і яго каманда працуюць толькі ў родным горадзе, дзе сцены некаторых будынкаў упрыгожваюць радкі Максіма Багдановіча, Ніны Мацяш і Генадзя Бураўкіна, але неўзабаве праект плануецца пашырыць і на іншыя гарады.

Ангеліна Себік з Гомеля прапануе вучыць беларускую мову разам з блогерамі. Для гэтага яна вырашыла запрасіць іх правесці ў прамым эфіры некалькі майстар-класаў для моладзі: як раскруціць свой Instagram ці Tik-Tok, колькі часу трэба ўдзяляць блогу, як зацікавіць сваіх чытачоў беларускамоўным кантэнтам.

Вікторыя Сідарэнка з Гомеля знайшла альтэрнатыву аднаразоваму пластыкаваму посуду і прэзентуе ўласную тэхналогію вырабу эка-посуду з раслін, якія лёгка знайсці ў любой кропцы Беларусі: трыснёг, чарот і цыбулвае шалупінне.

Сафія Федчанка з Мінска пакажа эскізы ропісу школьных канторак — імі яна прапануе абсталяваць класы па ўсёй краіне, каб вучні, якім фізічна складана праводзіць усе 45 хвілін урока седзячы за партай, маглі займацца стоячы.

Кацярына Янголь з Крэва плануе ачысціць рачны бераг свайго мястэчка, каб пакласці там драўляны насціл і праводзіць танцавальныя майстар-класы пад жывую музыку — і ўсё дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да пытанняў экалогіі і зрабіць чысцейшым Балтыйскае мора.

Пачуць усе гэтыя выступы можна ўжо заўтра ў прамым эфіры VOKA. Трансляцыя TEDxYouth@Minsk пачнецца а 13-й гадзіне. Далучыцца да яе можна на сайце VOKA і ў прыкладанні VOKA. Генеральны інфармацыйны партнёр — партал TUT.BY.

ООО «АРС Коммюникейшнз»

УНП 190919521

Кристина Асмус рассказала о своей роли в кино, за которую ей стыдноКристина Асмус рассказала о своей роли в кино, за которую ей стыдно
Минчане вообще смотрят в кино что-то, кроме «Довода»? ОтвечаемМинчане вообще смотрят в кино что-то, кроме «Довода»? Отвечаем
Три спектакля «ТЕАРТа», на которые все еще есть билетыТри спектакля «ТЕАРТа», на которые все еще есть билеты
Когда-когда вышел этот мультик? Тест, который заставит вас почувствовать себя старымКогда-когда вышел этот мультик? Тест, который заставит вас почувствовать себя старым
В Горьковском театре отменены спектакли до конца месяца. Причина — коронавирусВ Горьковском театре отменены спектакли до конца месяца. Причина — коронавирус
Узнали, где хинкали в подарок, новые места для завтраков и обеды со скидкойУзнали, где хинкали в подарок, новые места для завтраков и обеды со скидкой
Не знаете, где отдохнуть в Минске? Топ-10 мест на вечерНе знаете, где отдохнуть в Минске? Топ-10 мест на вечер
Макс Корж снял клип на Грушевке. В этот раз съемки никто не сорвалМакс Корж снял клип на Грушевке. В этот раз съемки никто не сорвал
СамоорганизацияМузыканты бесплатно выступают на дворовых концертах. Узнали, зачем им это
Макс Корж выпустил новый трек. На обложке сингла — жена рэпераМакс Корж выпустил новый трек. На обложке сингла — жена рэпера
Боевые единоборства в «Чижовка-Арене»: пять причин, почему туда обязательно нужно попастьБоевые единоборства в «Чижовка-Арене»: пять причин, почему туда обязательно нужно попасть
Показываем смарт телевизоры, которые можно купить от 267 р.Показываем смарт телевизоры, которые можно купить от 267 р.
куда пойтиЧем заняться в выходные? Ловите пару идей на свежем воздухе
Нашумевший спектакль «Дзяды», в котором играют купаловцы, перенесен на новую датуНашумевший спектакль «Дзяды», в котором играют купаловцы, перенесен на новую дату
Названы лучшие певец и певица годаНазваны лучшие певец и певица года
В русскоязычном Netflix ограничили доступ к мультфильмам с ЛГБТ-тематикойВ русскоязычном Netflix ограничили доступ к мультфильмам с ЛГБТ-тематикой