Левша Смотри сейчас


Хіп-хоп артыст Vinsent прадставіў кліп на песьню «Жывы». Трэк увойдзе ў новы альбом артыста пад назвай «Vir».

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Каментуе Vinsent: «Мы радыя прадставіць першы сінгл з новага альбому. Кліп на песьню „Жывы“ зьнялі рэжысёр Арцём Лобач і аператар Аляксандр Алейнікаў. Файна, што ў кліпе атрымалася адлюстраваць урбан, заняткі маладых людзей у горадзе. У нашым кліпе зьняліся многія сучасныя маладыя і харызматычныя людзі. Яны дапамаглі адлюстраваць у відэа сэнс гэтае песьні пра веру ў свае сілы, пра надзею, пра духоўную моц. Таксама гэты кліп у многім адлюстроўвае альбом „Vir“. Назва альбому гэта беларускае слова „вір“ ці беларускай лацінкай „vir“. Вір — гэта сімвал няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір — хваля энэргіі, якая несумнеўна ўсё падхопіць і панясе наперад»

Жывая прэзентацыя альбому Vinsent «Vir» адбудзецца 16 снежня ў мінскім клубе «Пляцоўка Хол». А 19 снежня Vinsent прэзэнтуе новы альбом у Лондане ў клубе «Theatre Delicatessen».

  • Скидка 30% ночная на всё меню кухни с понедельника по пятницу 00:00-08:00 в Döner Kebab на Сурганова, 61 Дёнер Кебаб / Döner Kebab
  • Скидка 30% при заказе пиццы навынос Титан
Все заведения
0064015