Премьера TUT


Амаль праз год пасля выхаду першай кампазіцыі Дзмітрый Нікановіч прэзентуе на AFISHA.TUT.BY новую песню і дэбютны кліп пад назвай “Ключы”.

Фота: Лаліта Угугран-Туміловіч
Фота: Лаліта Угугран-Туміловіч

Меладрама са збітымі каленямі і згубленымі ключамі. Менавіта так можна прадставіць музычнае відэа.

“Наш кліп – гэта гісторыя правінцыйнага рамантыка, які прыехаў ў Мінск пабачыць сваю каханую пасля доўгага расстання. Хлопца чакае незапланаванае развіццё падзей, уласна, як заўседы ў жыцці, – распавядае Дзмітрый. – Я і сам добра ведаю, што такое каханне праз адлегласць, але такога павароту ў маім жыцці не было і, спадзяюся, не будзе”.



“Ключы” – гэта другая арыгінальная кампазіцыя ў рэпертуары Дзмітрыя Нікановіча. Асаблівасць творчасці спявака – праца з выключна беларускамоўнымі тэкстамі, – прызнаецца спявак. – Мне пашанцавала з аўтарам, які так валодае мовай, што можа ёміста і таленавіта выказаць свае думкі і пачуцці менавіта не ёй. Песня нарадзілася такой, і мяне гэта радуе. Мова вельмі меладычная, яна надае цеплыні і выклікае адчуванне яднання з кожным беларусам, які мяне слухае, бо толькі беларус можа да канца зразумець эмоцыю, закладзеную ў песню”.



Аўтар песні – Мікіта Найдзёнаў, лідар поп-рок гурту HURMA, з якім ў Дзмітрыя Нікановіча склаўся трывалы творчы тандэм.

Мастэрынгам і звядзеннем трэка займаўся гукарэжысер Купалаўскага тэатра Юрый Бачкароў, аранжыроўку зрабіў музыка Раман Саракалетаў.

Рэжысерамі музычнага відэа сталі беларускія кліпмейкеры Дзмітрый Ляўкоўскі і Марыя Манакова, якія працавалі з камандамі як NAVI, NIZKIZ, HURMA, ZUI и "Самое Большое Простое Число".

Галоўныя ролі выканалі акцёр Купалаўскага тэатра Міхаіл Зуй і мадэль ды харэограф Вераніка Касперава.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Даведка TUT

Мінулай вясной Дзмітрый Нікановіч прэзентаваў дэбютную кампазіцыю “Ніколі”, а крыху пазней відэа да акустычнага твору, знятае ў вялікай студыі Беларускага радыё.

Пасля выхаду “Ніколі” маладога выканаўцу заўважылі рэдактары праграмы “Хочу к Меладзе” і запрасілі на кастынг ў групу M-band. З гэтай жа песняй Нікановіч перамог ў музычным чарце на сайце Tuzin.fm.

Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057419