Калейдоскоп


"Тыдзень беларускай мовы" cтартуе ў антыкавярні Дом Фішэра . Арганізатары анансуюць шмат цікавых мерапрыемстваў на розных густ: мастацкая выстава гарадскіх замалёвак і шрыфтавых плакатаў, канцэрты, паэтычныя чытанні.

Адзін з вечароў, 29 лістапада, прысвечаны беларускім настольным гульням. Чакаецца сапраўдны гульнявы марафон: ад 19-й гадзіны і да ночы – колькі хопіць моцы і запалу! Усе гульні плануюць праводзіць адначасова, таму будзе магчымасць паспець паўсюль, паспрабаваць усе і выбраць самае цікавае.

Выбраць ёсць з чаго.

“Паўстанцы” — першая беларуская настольная гульня, якая дазваляе паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.

“1514” — эпічная настольная гульня, прысвечаная Бітве пад Воршай.

“Разам!” — гульня, пабудаваная на камунікацыі паміж людзьмі і загадванні/адгадванні словаў. У "Разам!" сабрана больш за 1 900 беларускіх словаў і назваў, а таксама больш за 200 выбітных асоб нашай зямлі. У гэтую настолку можна гуляць кампаніямі ад 4 чалавек і болей.

“Каркасон” – стратэгічна-эканамічная гульня, якая папулярна ва ўсім свеце – цяпер і з непаўторным беларускім каларытам!

Да таго ж плануецца “Кракадзіл” і іншыя гульні са словамі на беларускай мове.

30 лістапада адбудзецца майстар-клас з беларускімі стравамі, кулінарнымі гісторыямі і сакрэтамі на ўтульнай кухні ў цёплай кампаніі. Арганізатары кажуць, што ўсе наведнікі змогуць добра і смачна падсілкавацца.

Завершыць тыдзень перадуікендная кінаноч з папулярнымі фільмамі ў беларускай агучцы ад праекту Кінаконг.

Падрабязны расклад глядзіце на AFISHA.TUT.BY

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931