banner-upd

Калейдоскоп


В преддверии празднования Дня Победы AFISHA.TUT.BY вспоминали тех, кому мы должны быть благодарны за этот праздник и за мирное небо над нашей головой. Мы вспоминали наших ветеранов.



Накануне 69 годовщины Дня Победы AFISHA.TUT.BY объявила конкурс: в память о подвиге наших предков мы предложили вспомнить ваши семейные истории, рассказы ваших бабушек и дедушек, которые произошли во время Великой Отечественной войны и передаются в семье из поколения в поколение. Призом для победителя станет билет на две персоны на концерт Леонида Агутина.

К нам в редакцию пришло не очень много текстов, поэтому мы опубликовали все. Внизу статьи после всех рассказов была голосовалка, где вы могли отдать ваш голос за понравившуюся историю. Голосование мы продлили до 19.00 9 мая.

Собственно, подводим итоги!

Набрав 37% голосов, победила история Натальи Гербедь. С Натальей мы вскоре свяжемся и расскажем, где и когда она сможет забрать свой приз, а также публикуем победивший текст.

Мы благодарим всех, кто прислал нам свои истории, ведь это часть нашей истории, странички одной огромной книги. С Днём Победы!


Наталья Гербедь

Мы прывыклі лічыць, што жывем у надзвычайна складаны і напружаны час. Але, як вядома, ўсё пазнаецца ў параўнанні. Вось ужо 70 год мы жывем у мірнай краіне і будуем планы на добрую будучыню. Але побач з намі яшчэ жывуць сведкі той жудаснай вайны, якая ў адзін момант зрабіла іх дарослымі і навучыла не скардзіцца на час, а радавацца мірнаму блакітнаму небу…

Гісторыя першая, разведчык-"кіндэр"


"Пусть ярость благородная
Вскипает, как волна!
Идёт война народная,
Священная война!

Не смеют крылья чёрные
Над Родиной летать,
Поля её просторные
Не смеет враг топтать!"

Віктар Антонавіч Хараўчук
Гэтыя радкі з песні "Священная война" і сёння памятатае мая бабуля, вучаніца 3 класса вясковай школы ў Бычы. Тады, у 1945 годзе, шчаслівыя падлеткі разам са сваім настаўнікам Віктарам Антонавічам Хараўчуком ішлі святкаваць дзень Перамогі ў івацэвіцкі парк…

Сям"я Віктара Антонавіча сустрэла вайну ў Гошчаве, бацькі, простыя сяляне, рабілі ўсё, каб выратаваць ад смерці траіх дзяцей. Віце, страрэйшаму сыну ў сям"і, ў пачатку вайны было 13 і ён ужо выконваў асобыя баявыя заданні, за што пазней быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны. Хлопчык арганізаваў надзіральны пункт за перавозкамі нямецкіх эшалонаў. Разам з сябрамі ён збіраў звесткі аб тым, што і калі перавозяць нямецкія цягнікі, а потым перадаваў сшытак з запісамі падпольшчыкам.

"Перадаваць данныя з кожным разам было ўсё цяжэй:немцы запыньвалі мяне, правяралі. Але заўсёды адпускалі, казалі "кіндэр" яшчэ! – смяецца Віктар Антонавіч".

І сёння ён беражліва трымае у руках дакумент, падпісаны камандзірам вайсковай часці і начальнікам штаба, у ім гаворыцца: "Состоял на службе в действующей Красной Армии при войсковой части №74116 особого назначения…".
Добра памятае Віктар Антонавіч апошнія вызваленчыя баі. 11 ліпеня ён, разам са сваёй сям"ёй і аднавяскоўцамі хаваўся ў лесе, калі вораг абстрэльвальваў Гошчава з пушкі. Першы выбух, другі, трэці…дамы гарэлі адзін за адным. Але ўжо вечарам Гошчаўцы ўбачылі савецкія танкі, бой быў нядоўгім, і раніцай мясцовыя жыхары пачалі новае мірнае жыццё.

Дзень Перамогі Віктар Хараўчук сустракаў у Бычы, тут ён з 1944 года працаваў настаўнікам. Па дарозе ў Івацэвічы 9 мая Віктар Антонавіч разам з вучнямі спяваў ваенныя песні, разам з імі смяяўся і плакаў і, здаецца, не верыў, што вайна закончана. "У той дзень у парку сабралося многа людзей, – успамінае Віктар Хараўчук, - усе радаваліся, танцавалі, віншавалі адзін аднаго".

Але сёння Віктар Антонавіч не вельмі любіць успамінаць пра вайну. Ён адсоўвае ў сваёй памяці вобразы тых далёкіх дзён як мага далей, нібы баіцца сваімі ўспамінамі парушыць сваё мірнае, ладнае і шчаслівае жыццё.

Гісторыя другая: "Атручаны хлеб"


Наталля Ціханаўна Шмялёва
Маё выпадковае знаёмства з Наталляй Ціханаўнай Шмялёвай стала для мяне вельмі цікавым і пазнавальным. Аднойчы жанчына сустрэла мяне надта ўстрывожаная. Раніцай яе разбудзіў гучны грукат – то ляцелі ваенныя верталёты. Жанчына і сёння надта баіцца гукаў вайны…Яна пачала расказваць мне аб тым, як разам з бацькамі ў 1940 годзе прыехала ў Івацэвічы з Гомеля, бацька, Ціхан Васільевіч быў прысланы сюды на работу. Актыўны камуніст, былы дырэктар школы Ціхан Шмялёў стаў зампалітам івацэвіцкай МТС.

"Адыходзячы на вайну, бацька наказаў матулі абавязкова зберагчы дзяцей, – успамінае Наталля Ціханаўна. - Памятаю, калі пачаліся вызваленчыя баі, зямля дрыжала і стаяў невыносны грукат, у горад ішлі танкі, а неба было ўсыпана самалётамі. Мы беглі хавацца ў лес, а сястра адстала ад нас і над ёй пачалі кружыць нямецкія самалёты. Яна пасля гэтага гаварыць не магла, а пазней прызналася, калі адстала, падумала, што пра яе забылі, пакінулі паміраць…Дурненькая, хто ж яе пакінуў бы!"

Жанчына расказвала, як яны хаваліся ў лесе і маці забараніла нават пчыхаць малым, бо не дай бог немец пачуе, і як пасля бою яны не знайшлі свайго дома. Хату Шмялёвых разбамбілі, цэлым застаўся толькі калодзеж. Дзеці жадна пілі з яго ваду, а потым убачылі раскіданыя вакол кавалачкі хлеба. Малыя кінуліся збіраць іх, але маці не дала паласавацца духмянымі кавалачкамі, баялася, што яны атручаныя. Бяспечна раскіданы хлеб у вайну паказаўся ёй падазроным.

Праз некалькі месяцаў і ў вокны Шмялёвых пастукалі шчаслівыя падлеткі, у той дзень яны бегалі па хатах з добрай навіной:вайна скончылася! Маці Наталлі Ціханаўны выканала наказ мужа:усе чацьвёра яе дзяцей сустрэлі Перамогу. Але больш яны ніколі не сустрэлі любімага бацьку…

Я ўпэўнена, што выпадковых людзей у нашым жыцці не бывае. Так, Віктар Антонавіч і Наталля Ціханаўна навучылі мяне радавацца мірнаму блакіту над галавой. Бо да сустрэчы з імі я не лічыла мірнае жыццё чымсці выключным, бо іншага і не ведала…

Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения