Калейдоскоп


17 красавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі Алены Мікульчык "Лепшыя стравы беларускай кухні".

Гэтае выданне стане добрым падарункам для тых, хто не толькі жадае навучыцца гатаваць, але і прыемна правесці час з кнігай у руках, таму што тут чытачы змогуць знайсці і рэцэпты страў, і гісторыю іх паходжання. Вы зможаце даведацца, што ўжывалі ў ежу простыя сяляне, а што падавалі на стол шляхце.

Кніга стане добрым сувенірам з Беларусі і для замежных гасцей чэмпіянату свету па хакею, бо беларускія стравы вельмі сбалансаваныя і карысныя для здароўя, а сама кухня, як з’ява, узнікла яшчэ ў старажытныя язычніцкія часы і мае багатыя традыцыі.

У межах прэзентацыі чакаецца кулінарна-тэатралізаванае прадстаўленне "Тысяча гадоў беларускай кухні - ад паганскіх часоў да стагоддзя крыналінаў" пры падтрымцы творчага калектыву "Майстэрня ўражанняў" (пад кіраўніцтвам В. Каравая), клуба гістарычнага танца "L'Empire" (г. Барысаў), ваенна-гістарычнага аб'яднання "Менскі пяхотны полк", а таксама гістарычнага клуба "Алтын Тумен".

Наведвальнікі могуць атрымаць цікавыя парады ў інтэрактыўнай сустрэчы з экспертам і аўтарам кнігі Аленай Мікульчык, набыць яе кнігу па нізкім кошце, прыняць удзел у майстар-класе ад "Суполкі кухараў" і нават пакаштаваць эксклюзіўныя старадаўнія стравы.

Завершыць кулінарнае шоў канцэрт артыстаў беларускай эстрады, сярод якіх шоу-група "Амазонкі", шоу-група "Анталля", акардэяніст-віртуоз Віталь Блага, спявачкі Алена Лебедзева і Марына Карры, танцавальная група "Прыгажосць" і іншыя.

Прыходзьце і Вы зможаце "паспытаць" на густ саму гісторыю!

Кошт квітка - 20 000. Уваход на працягу ўсяго мерапрыемства.
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058444