Подводная фотостудия Скидка 20%


“Дзяды” — новая легенда беларускага тэатра!”
Валярына Кустава, тэатральны крытык, “Новы час”
 
"Гэты спектакль стаў сенсацыяй у тэатральнай культуры!”
Рыма Пацютэ, культуролаг, “Летувас рытас”

“Гэтая пастаноўка вельмі патрэбная, бо ў ёй вядзецца гаворка пра глыбіні нашай свядомасці”
Лявон Баршчэўскі, перакладчык, Polska Agencja Prasowa
 
Гэта абсалютна сучасная трактоўка паэмы Міцкевіча з акцэнтаваннем на відавочнай хваравітасці беларускага грамадства таго часу: забароне нацыянальных сімвалаў, забыцці традыцый і нацыянальнай памяці, барацьбе за свабоду слова, душы і за самаідэнтычнасць. Узнікае таксама пытанне грамадзянскага і чалавечага выбару - здрады, помсты, несправядлівага пакарання і салідарнасці.
 
Паэма Адама Міцкевіча поўная фанатастычных таямніц і старажытных беларускіх традыцый, яна ўключае ў сябе гісторыю і культуру Беларусі, і атаясамляе сабой самасвядомасць беларускай нацыі. Міцкевіч — міжнародны паэт і геній, якога, у першую чаргу цікавіў і турбаваў лёс роднай Беларусі.
 
Глыбіня і трагічнасць паэмы назаўсёды западае ў душу тым, хто чытаў, або быў сведкам спектаклю.
 
Аб'яднанне моцнай літоўскай творчай групы і таленавітых беларускіх акцёраў, імёны якіх ва ўсіх на слыху, стварыла лепшую сучасную імправізацыю аднаго з галоўных твораў класіка сусветнай літаратуры.
 
Спектакль ужо паспеў заваяваць сваю першую ўзнагароду на міжнарожным фестывалі VASARA – 2013 у Летуве: Раман Падаляка атрымаў прыз у намінацыі “Лепшая мужчынская роля”.
 
“Дзяды” – гэта нашая з Вамі класіка, якая актуальная і сёння. Яна распавядае аб вечных духоўных каштоўнасцях, важных і для нас.
 
 
 
Водгукі гледачоў, пакінутыя на сайце “Тэатра Ч”:
 
"Вельмі моцная пастаноўка! Да мурашак! Хадзіла, прасякла, усё перажыла з акцёрамі! Хлопцы - вялікія малайцы! Нездарма іх ўзнагародзілі ў Еўропе.
 
Усім рэкамендую, хто ходзіць у тэатр не на спатканні або забіць час ..."
 
"Спектакль... Ён ускалыхнуў розные пачуцці, часам слёзы стаялі ў вачах... А якая ж прыгожая беларуская мова, як лёгка і натуральна яна ўваходзіць у вушы…
 
Хоць ужо некалькі дзён прайшло пасля пастановы, але ж думкамі звяртаешься да яе, час ад часу разважаеш. Мы смела можам зазірнуць у мінулае і ўбачыць зло, якое перашкаджае быць народу шчаслівым! Але ж баімся глядзець у вочы сучаснасці, а таму і сядзім "у балоце"!
 
ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ І ПАКЛОН УСІМ ТЫМ, ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЎ У НАРАДЖЭННІ ТАКОГО ЭМАЦЫЯНАЛЬНАГА СПЕКТАКЛЯ!!!"
 
"Адважны, глыбокі і неверагодна пачуццёвы твор. Увесь спектакль прайшоў на адным дыханні. Другі акт глядзеў проста з адкрытым ротам і нават слёзы наварочваліся ў канцы ... Па дарозе дадому ні аб чым іншым не мог думаць, і адзінае маё слова на працягу гадзіны пасля спектакля было слова "Супер!" Яшчэ раз дзякуй рэжысёру, акцёрам, прадзюсеру. Шчыра Вам удзячны! Часцей бы такія, не пабаюся гэтага слова, шэдэўры!!! "
 
Наступныя спектаклі адбудуцца:
 
17 лютага 2014 года ў Мінску (ПК Прафсаюзаў, 19.00)
 
- спяшайцеся, колькасць квіткоў абмежаваная!
 
Прадзюсер: Андрэй Чорны (Беларусь)
 
Рэжысёр: Рамуне Кудзманайтэ (Летува)
 
Мастак: Марыюс Яцоўскіс (Вільня, Летува; прызнаны майстра прыгожых мастацтваў "ROOM’S")

Мастак па касцюмах: Надзея Гульцяева (Летува; аўтар касцюмаў дзеля пастановак Эймунтаса Някрошуса "Дзядзька Ваня", "Тры сястры", "Нос", "Гамлет", "Атэла", "Фауст" і інш.),

Кампазітар: Фаустас Латэнас (Летува)
 
Сцэнічная версія паэмы: Максім Клімковіч (Беларусь)
 
Пераклад з польскай: Сяргей Мінскевіч (Беларусь)
 
Ролі выконваюць: Раман Падаляка, Святлана Анікей, Сяргей Краўчанка, Юлія Кадушкевіч, Надзея Анцыповіч, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас, Генадзь Гаранскі, Таццяна Гуляева/Ірына Пяшкова, Вольга Курэйчык, Іван Трус /Дзмітрый Есяневіч.
 
Кошт квіткоў ад 80 000 да 280 000 рублёў.
 
Таксама вас чакае новая гучная прэм’ера ад стваральнікаў легендарнага спектакля “Дзяды” – восенню з’явіцца спектакль “Смутак сатаны” па твору знакамітай ангельскай пісьменніцы Марыі Карэллі! Прымаем заяўкі для жадаючых трапіць на прэм'еру спектакля.
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 
Замова квіткоў па тэлефонах: (017) 284-82-28, (029) 777 77 54,
 
(029) 120 5555
 
І на сайце AFISHA.TUT.BY
 

 

 

 

Подпишитесь и узнавайте первыми о старте продаж билетов в театр!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Белорусский фильм о подполковнике авиации в отставке и его внуке-стриптизере появился онлайнБелорусский фильм о подполковнике авиации в отставке и его внуке-стриптизере появился онлайн
Популярная молодая певица из Black Star перепела «Катюшу». Получилось красиво, оценитеПопулярная молодая певица из Black Star перепела «Катюшу». Получилось красиво, оцените
Пройдите этот тест, чтобы узнать, кто вы из «Шрека». Если Осел — не обижайтесьПройдите этот тест, чтобы узнать, кто вы из «Шрека». Если Осел — не обижайтесь
Популярность электросамокатов только растет! Вот что продают магазины от 325 р.Популярность электросамокатов только растет! Вот что продают магазины от 325 р.
Кино«Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
Майские мероприятия и базы отдыхаМайские мероприятия и базы отдыха
На Зыбицкой открылся Burger King, который в выходные будет работать до пяти утраНа Зыбицкой открылся Burger King, который в выходные будет работать до пяти утра
Лучший мультфильм «Оскара-2021» теперь доступен по-белорусскиЛучший мультфильм «Оскара-2021» теперь доступен по-белорусски
общепит«Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
Аквапарк «Дримлэнд» запускает продажу билетов. Цены вам понравятсяАквапарк «Дримлэнд» запускает продажу билетов. Цены вам понравятся
ВыходныеПолюбоваться цветущей сакурой и посмотреть салют. Чем заняться в большие выходные?
Известный российский актер Мишуков, который был на протестах в Минске, успел снять здесь клипИзвестный российский актер Мишуков, который был на протестах в Минске, успел снять здесь клип
«Купаловцы» покажут спектакль-размышление о нарушении свобод, казнях и пытках«Купаловцы» покажут спектакль-размышление о нарушении свобод, казнях и пытках
Солдатская каша, фейерверк и концерты. Как в Минске отметят День ПобедыСолдатская каша, фейерверк и концерты. Как в Минске отметят День Победы
Куда сходить на выходные?Куда сходить на выходные?
Фотофакт. Появились первые кадры приквела «Игры престолов»Фотофакт. Появились первые кадры приквела «Игры престолов»
  • Каждую субботу и воскресенье в марте при покупке "харчо + кубдари" - порция любых хинкали в подарок Амели
  • Скидка 20% на проведение Дня рождения в "Ретро-кафе" Титан
Все заведения