Подводная фотостудия Скидка 20%


"Гэты спектакль стаў сенсацыяй у тэатральнай культуры!”
Рыма Пацютэ, культуролаг, “Летувас рытас”

“Дзяды” — новая легенда беларускага тэатра!"
Валярына Кустава, тэатральны крытык, “Новы час”

“Гэтая пастаноўка вельмі патрэбная, бо ў ёй вядзецца пра глыбіні нашай свядомасці”
Лявон Баршчэўскі, перакладчык, Polska Agencja Prasowa


Прыходзьце! Адчуйце хвалю эмоцый! Зірніце па-новаму на пытанні аб чысціні душы, намераў і ўчынкаў, пра каханне і свабоду выбара, пра ўнутраныя ачышчэнні і асабістую адказнасць.



Паэма Адама Міцкевіча поўная фантастычных таямніц і старажытных беларускіх традыцый, яна ўключае ў сябе гісторыю і культуру Беларусі і атаясамляе сабой самасвядомасць беларускай нацыі. Міцкевіч — міжнародны паэт і геній, якога ў першую чаргу цікавіў і турбаваў лёс роднай Беларусі.



Глыбіня і трагічнасць паэмы назаўсёды западае ў душу тым, хто яе чытаў або быў сведкам спектакля.
Аб'яднанне моцнай літоўскай творчай групы і таленавітых беларускіх акцёраў, імёны якіх ва ўсіх на слыху, стварыла лепшую сучасную імправізацыю аднаго з галоўных твораў класіка сусветнай літаратуры.



Спектакль ужо паспеў заваяваць сваю першую ўзнагароду на міжнарожным фестывалі VASARA–2013 у Літве: Раман Падаляка атрымаў прыз у намінацыі “Лепшая мужчынская роля”.

“Дзяды” – гэта наша з вамі класіка, якая актуальная і сёння. Яна распавядае аб вечных духоўных каштоўнасцях, важных і для нас.



Водгукі гледачоў, пакінутыя на сайце “Тэатра Ч” (gastroli.by):

"Вельмі моцная пастаноўка! Да мурашак! Хадзіла, прасякла, усё перажыла з акцёрамі! Хлопцы - вялікія малайцы! Нездарма іх узнагародзілі ў Еўропе.

Усім рэкамендую, хто ходзіць у тэатр не на спатканні або забіць час..."

"Спектакль... Ён ускалыхнуў розные пачуцці, часам слёзы стаялі ў вачах... А якая ж прыгожая беларуская мова, як лёгка і натуральна яна ўваходзіць у вушы…

Хоць ужо некалькі дзён прайшло пасля пастаноўкі, але ж думкамі звяртаешся да яе, час ад часу разважаеш. Мы смела можам зазірнуць у мінулае і ўбачыць зло, якое перашкаджае быць народу шчаслівым! Але ж баімся глядзець у вочы сучаснасці, а таму і сядзім "у балоце"!

Вялікі дзякуй і паклон усім тым, хто ўдзельнічаў у нараджэнні такога эмацыянальнага спектакля!!!"

"Адважны, глыбокі і неверагодна пачуццёвы твор. Увесь спектакль прайшоў на адным дыханні. Другі акт глядзеў проста з адкрытым ротам, і нават слёзы наварочваліся ў канцы... Па дарозе дадому ні аб чым іншым не мог думаць, і адзінае маё слова на працягу гадзіны пасля спектакля было слова "Супер!". Яшчэ раз дзякуй рэжысёру, акцёрам, прадзюсару. Шчыра вам удзячны! Часцей бы такія, не пабаюся гэтага слова, шэдэўры!!!"

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (10.24 МБ)

Наступныя спектаклі адбудуцца:

20 студзеня 2014 года ў Мінску (ПК Прафсаюзаў, 19.00)
17 лютага 2014 года ў Мінску (ПК Прафсаюзаў, 19.00)
- спяшайцеся, колькасць квіткоў абмежаваная!

Прадзюсар: Андрэй Чорны (Беларусь)
Рэжысёр: Рамуне Кудзманайтэ (Літва)
Мастак: Марыюс Яцоўскіс (Вільня, Літва; прызнаны майстар прыгожых мастацтваў "ROOM’S")
Мастак па касцюмах: Надзея Гульцяева (Літва; аўтар касцюмаў для пастановак Эймунтаса Някрошуса "Дзядзька Ваня", "Тры сястры", "Нос", "Гамлет", "Атэла", "Фаўст" і інш.) 
Кампазітар: Фаустас Латэнас (Літва),
Сцэнічная версія паэмы: Максім Клімковіч (Беларусь)
Пераклад з польскай: Сяргей Мінскевіч (Беларусь)

Ролі выконваюць: Раман Падаляка, Святлана Анікей, Сяргей Краўчанка, Юлія Кадушкевіч, Надзея Анцыповіч, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас, Генадзь Гаранскі, Таццяна Гуляева/Ірына Пяшкова, Вольга Курэйчык, Іван Трус/Дзмітрый Есяневіч.

Кошт квіткоў ад 80 000 да 280 000 рублёў.

Таксама вас чакае новая гучная прэм’ера ад стваральнікаў легендарнага спектакля “Дзяды” – вясной з’явіцца спектакль “Скорбь сатаны” па твору знакамітай англійскай пісьменніцы Марыі Карэллі! Прымаем заяўкі для жадаючых трапіць на прэм'еру спектакля.

Замова квіткоў па тэлефонах: (017) 284-82-28, (029) 777-77-54, (029) 120-55-55.
І на сайце Afisha.tut.by

 

Подпишитесь и узнавайте первыми о старте продаж билетов в театр!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
«Чувствуешь себя, как в гостях у друга». Пять самых маленьких баров Минска, куда нужно сходить«Чувствуешь себя, как в гостях у друга». Пять самых маленьких баров Минска, куда нужно сходить
Минутка удивления. Посмотрите, как сейчас выглядят звезды культового сериала «Друзья»Минутка удивления. Посмотрите, как сейчас выглядят звезды культового сериала «Друзья»
Актриса Юлия Пересильд прокомментировала новость о своем полете в космос для съемок фильмаАктриса Юлия Пересильд прокомментировала новость о своем полете в космос для съемок фильма
Собрали в одном месте кассовые фильмы прошлой недели. Что популярного идет в кино?Собрали в одном месте кассовые фильмы прошлой недели. Что популярного идет в кино?
Очень сложный тест. Знаете ли вы хоть что-то из киношного сленга? ПроверьтеОчень сложный тест. Знаете ли вы хоть что-то из киношного сленга? Проверьте
Культовые американские актеры снимутся вместе впервые за 27 летКультовые американские актеры снимутся вместе впервые за 27 лет
Появился первый кадр с гендерно-нейтральной феей-крестной из новой «Золушки»Появился первый кадр с гендерно-нейтральной феей-крестной из новой «Золушки»
Доставка и самовывоз. Скидки от популярных ресторанов МинскаДоставка и самовывоз. Скидки от популярных ресторанов Минска
Ильич из Little Big поставил миниатюру с Харламовым в Comedy ClubИльич из Little Big поставил миниатюру с Харламовым в Comedy Club
«Это не продукт „тупого“ русского конвейера». Что пишут о новом сериале с Хабенским и Бурковским«Это не продукт „тупого“ русского конвейера». Что пишут о новом сериале с Хабенским и Бурковским
КонцертыТысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
Еще не были в минском TikTok-парке? Теперь попасть туда можно с приятной скидкой 🔥Еще не были в минском TikTok-парке? Теперь попасть туда можно с приятной скидкой 🔥
ВыходнойЦирк, эротика и фэнтези. Как провести этот короткий уик-энд?
МестаФоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
В Сеть выходит последний фильм авторов «Неизвестной Беларуси», завершенный посмертноВ Сеть выходит последний фильм авторов «Неизвестной Беларуси», завершенный посмертно
Появились фото сетов в «Песочнице». Что можно купить за 9 рублей?Появились фото сетов в «Песочнице». Что можно купить за 9 рублей?
  • Каждый 12-й обед со скидкой 80% Амели
  • Скидка 30% на меню из морепродуктов! В будние дни с 17:00 до 19:00 и в выходные Амели
Все заведения