banner-upd

Калейдоскоп


Фота: budzma.org і another.by,

25 снежня ў мінскім клубе Re:Public пройдзе пяты юбілейны "Калядны фэст".

Каляды – свята сямейнае, але дадаткова яго можна адзначыць і ў коле сяброў – з гучнымі песнямі і народнымі танцамі. Калі хочацца сапраўднай жывой энергетыкі, паслухаць жывую музыку, атрымаць шмат станоўчых эмоцый і падарункаў, то на свята Божага нараджэння вас будуць чакаць ў клубе Re:Public.

"Калядны фэст" - гэта не толькі своеасаблівая справаздача за год аб развіцці сярэднявечнай і фольк-музыкі ў нашай краіне, але і спроба паказаць сувязь сучаснасці з мінулым. На фестывалі традыцыйна граюць лепшыя гурты сярэднявечнага і фальклорнага накірунку, дзякуючы чаму мерапрыемства вельмі арганічна упісваецца ў кантэкст старажытнага абрадавага свята. У гэты вечар на сцэне выступяць гурты: “Стары Ольса”, Znich, Litvintroll, Irdorath, Pawa, Lity Taler.



Гурт “Стары Ольса” парадуе гарачымі танцамі, таксама можна будзе пачуць самыя танцавальныя кампазіцыі з новага альбома і хіты мінулых гадоў. Зусім нядаўна адбылася прэзентацыя новага альбома гурта “Santa Maria”. З новым альбомам гурт ездзіць ў турне не толькі па гарадам Беларусі, але і па краінам замежжа. На фестывалі можна будзе набыць новы альбом і атрымаць аўтограф ад музыкаў.



Fantasy folk гурт Irdorath выступіць у новым абліччы. Павялічыўся склад гурта, з’явіліся два новыя музыкі, новыя інструменты. Але гэта не ўсе сюрпрызы, гурт падрыхтаваў тры новыя кампазіцыі на трох розных мовах. Канешне, мы пачуем і любімыя хіты, але ўжо ў зусім новых аранжыроўках.



Якія Каляды ды без галоўнай песні? Гурт Pawa, вядомы сваімі арыгінальнымі эксперыментамі спалучэння дударскай і танцавальнай музыкі, падрыхтаваў падарунак прыхільнікам свайго таленту: две новыя кампазіцыі - “Беларуская Калядка” і “Беларуская Калыбель”. Не абыйдзецца, натуральна, і без ужо палюбіўшыхся публіцы старых хітоў.

Аматараў фольк-металу парадуюць сваімі выступамі гурты Znich і Litvintroll, якія выканаюць улюбёныя хіты. Гурт Litvintroll выканае кампазіцыі з свайго новага альбома, удзельнікі гурта паабяцалі некалькі сюрпрызаў для сваіх фанаў!



Нязменны вядучы фэсту - легендарны музыка Зміцер Сасноўскі, лідар гурта “Стары Ольса”. У праграме таксама сярэднявечныя танцы з танцавальнымі калектывамі Гістрыён і Фламея.

Усім, хто прыйдзе ў святочных, народных або карнавальных касьцюмах, арганізатары абяцаюць у падарунак кампакт-дыск з беларускай музыкай.







Фотаздымкі з рэсурсаў budzma.org і another.by

 

Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения