Калейдоскоп


Лепшыя беларускія акцёры ў спектаклі “Дзяды”!
Нельга прамінуць!
“Тэатр Ч” прапануе зазірнуць на старонкі геніальнай паэмы Адама Міцкевіча.

"Гэты спектакль стаў сенсацыяй у тэатральнай культуры!”
Рыма Пачутэ, культуролаг, “Летувас рытас”

“Лепшы спектакль Беларусі, на мой погляд!”
Андрэй Курэйчык, драматург, “TUT.BY”

“Дзяды” — новая легенда беларускага тэатра!”
Валярына Кустава, тэатральны крытык, “Новы час”
 

Пастаноўка ідзе на розных тэатральных пляцоўках з пастаянным поспехам, удзельнічае ў міжнародных тэатральных фестывалях. “Дзяды” — адзіны ў сваім родзе спектакль-імправізацыя, які ідзе на беларускай сцэне.
  
 
Пастаноўка бездакорная, гульня акцёраў на вышыні. Спектакль ужо паспеў заваяваць сваю першую ўзнагароду на міжнародным фестывалі ў Vasara – 2013 у Літве: Раман Падаляка атрымаў прыз у намінацыі “Лепшая мужчынская роля”.
 

“Дзяды” – знакаміты твор вялікага аўтара. У кожным слове Адама Міцкевіча — любоў да Радзімы, яе культуры, яе гісторыі. Дзякуючы гэтаму твору і яго новай пастаноўцы глядач атрымае не толькі шмат тэм для асмыслення, але і ўздым патрыятычнага настрою.



“Дзяды” – гэта нашая з вамі класіка, якая актуальная і сёння. Яна распавядае аб вечных духоўных каштоўнасцях, важных і для нас, – аб каханні, барацьбе за свабоду і шчасце.
 
 
Водгукі гледачоў, пакінутыя на сайце “Тэатра Ч” (gastroli.by) пасля прэм’еры:

"Гэты спектакль уразіў мяне, здзівіў. Мне асабіста, Міцкевіч, як аўтар, ня блізкі. І на мой погляд у гэты "матэрыял" вельмі складана удыхнуць іскру. Але ў гэтым спектаклі, рэжысёр змагла стварыць "глыбіню", эмацыянальнае і праўдзівае дзеянне. Тое, што адбываецца на сцэне зачароўвае, героям верыш - яны жывыя і пакутуюць. Трагічная, любоўная лінія рэальная да мурашак. Ўсё, што адбываецца на сцэне, святло, музыка, прадметы-сімвалы, і кожны, абсалютна кожны акцёр - ствараюць нешта магутнае."

"Дзякуй за спектакль, другі дзень знаходжуся пад уражаннем. Спектакль вельмі моцны. Такой гульні акцёраў, я раней не сустракала. Кожны персанаж на сцэне дзейнічае, гуляе. Ўражвалі вельмі ўдалыя прыёмы: ніткі, якія аббэрсваюць чалавека, праціранне акенцаў у сцэне прызыву духаў, лаўка - стол у сцэне ў турме. Талент рэжысёра безумоўны. Эмоцыі на працягу спектакля былі вельмі моцныя. Галоўны герой Густаў-Конрад цудоўны. Гэты спектакль можна глядзець і без глыбокага ведання беларускай мовы, дзякуючы прадуманаму дзеянню, усё, што адбываецца зразумела. Вельмі спадабалася і музыка. Увогуле, ўражанне самае моцнае."

"Адважны, глыбокі і неверагодна пачуццёвы твор. Увесь спектакль прайшоў на адным дыханні. Другі акт глядзеў проста з адкрытым ротам і нават слёзы наварочваліся ў канцы ... Па дарозе дадому ні аб чым іншым не мог думаць, і адзінае маё слова на працягу гадзіны пасля спектакля было слова "Супер!" Яшчэ раз дзякуй рэжысёру, акцёрам, прадзюсеру. Шчыра Вам удзячны! Часцей бы такія, не пабаюся гэтага слова, шэдэўры!!!"
  
 

Наступны спектакль адбудзецца: 

9 снежня 2013 года ў Мінску (ДК Прафсаюзаў, 19.00)

Прадзюсар: Андрэй Чорны (Беларусь)

Рэжысёр: Рамуне Кудзманайтэ (Літва)

Мастак: Марыюс Яцоўскіс (Вільня, Літва; прызнаны майстар прыгожых мастацтваў "ROOM’S"), мастак па касцюмах: Надзея Гульцяева (Літва; аўтар касцюмаў для пастановак Эймунтаса Някрошуса "Дзядзька Ваня", "Тры сястры", "Нос", "Гамлет", "Атэла", "Фауст" і інш.)

Кампазітар: Фаустас Латэнас (Літва)

Сцэнічная версія паэмы: Максім Клімковіч (Беларусь)

Пераклад з польскай: Сяргей Мінскевіч (Беларусь)

Ролі выконваюць: Раман Падаляка, Аляксандр Малчанаў, Святлана Анікей, Зоя Белахвосцік, Сяргей Краўчанка, Юлія Кадушкевіч, Надзея Анцыповіч, Іван Трус, Андрэй Саўчанка, Дзмітрый Тумас, Генадзь Гаранскі, Таццяна Гуляева, Вольга Курэйчык, Дзмітрый Есяневіч.
 
Раман Падаляка з гледачамі спектакля "Дзяды"
















Кошт квіткоў ад 80 000 да 280 000 рублёў

Замова квіткоў па тэлефонах: (017) 284-82-28, (029) 777-77-54, (029) 120-55-55

 
 
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931