banner-upd

Калейдоскоп


Штогадовы фестываль беларускай музыкі "Рок па вакацыях" у гэтым годзе адсвяткуе сваё 20-годдзе. У юбілейным канцэрце прымуць удзел ветэраны беларускага року і адносна маладыя гурты.

Фестываль "Рок па вакацыях" — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону.

Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1998 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі "Рок па вакацыях" адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.

На канцэрце, прысвечаным юбілею "Рока па вакацыях", выступяць музыкі, якія гралі яшчэ на першых фестывалях — N.R.M., "Крама", Neuro Dubel, "Палац", Кася Камоцкая. Да іх далучацца гурты, якія атрымалі папулярнасць у апошнія гады — Re1ikt, Naka, "Зьмяя". Яшчэ адным сюрпрызам стане выступ расійскага рок-музыкі Вадзіма Курылёва, удзельніка гуртоў "Электрические партизаны", "Разные люди", ДДТ.

"Рок па вакацыях 2013" пройдзе 13 верасня ў мінскім клубе "Центр" (у будынку Палаца Рэспублікі). Квіткі паступяць у продаж 16 ліпеня і будуць даступныя ва ўсіх касах (толькі на танцпол, месцы за ікамі ў арганізатараў).

Квіткі: 90 000 (танцпляц, папярэдне), 110 000 (танцпляц, у дзень канцэрта); 110 000 (столікі за танцполам, папярэдне), 130 000 (столікі за танцполам, у дзень канцэрта); 1 300 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, папярэдне), 1 500 000 (VIP-кабінкі на 10 чалавек, у дзень канцэрту).

Даведкі: +375 29 6715865, +375 29 2544909.
 

Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения