Калейдоскоп


"Дзяды". "Тэатр Ч". Лепшы спектакль Беларусі, на мой суб'ектыўны пагляд. Патрыятызм, Паэзія, гонар нацыянальнага характара, свабода і сапраўдныя сімвалы Беларусі, цудоўныя акцёрскія працы! Адам Міцкевіч. Сіла”.
Драматург Андрэй Курэйчык
 
Прэм’ера пастаноўкі адбылася 17 і 18 красавіка на сцэне Палаца прафсаюзаў. І адразу атрымала пэўную колькасць пазітыўных водгукаў:
 
“Лепшая пастаноўка на Беларусі! Геніяльная праца рэжысёра. Хачу асобна адзначыць вялізную колькасць знаходак рэжысёра, калі яна вырашыла мовай вобразаў данесці да гледача кожную сцэну. Атрымалася вельмі ярка і эмацыянальна. Музыка, святло і дэкарацыі ствараюць атмасферу ў якую цалкам паглыбляешся. Гульня ўсіх акцёраў на вышыні! Гэта несумненна вялікі ўнёсак у беларускае тэатральнае мастацтва!”

“Гэты спектакль здзівіў. Мне асабіста, Міцкевіч, як аўтар, ня блізкі. І на мой погляд у "матэрыял" вельмі складана удыхнуць іскру. Але ў гэтым спектаклі, рэжысёр змагла дасягнуць "глыбіні", эмацыянальнага і праўдзівага дзеяння. Тое, што адбываецца на сцэне зачароўвае, героям верыш - яны жывыя і пакутуюць. Трагічна-любоўная лінія рэальная да мурашак. Усё, што адбываецца на сцэне: святло, музыка, прадметы-сімвалы, і кожны, абсалютна кожны акцёр - стварае нешта магутнае”.


“Дзякуй за спектакль, другі дзень знаходжуся пад уражаннем. Спектакль вельмі моцны. Такой гульні акцёраў, я раней не сустракала. Кожны персанаж на сцэне дзейнічае, грае. Ўражвалі вельмі ўдалыя прыёмы: ніткі, якія аббэрсваюць чалавека, праціранне акенцаў у сцэне прызыву духаў, лаўка-стол у сцэне ў турме. Талент рэжысёра безумоўны. Эмоцыі на працягу спектакля былі вельмі моцныя. Галоўны герой Густаў, Конрад цудоўны. Гэты спектакль можна глядзець і без глыбокага ведання беларускай мовы, дзякуючы прадуманаму дзеяння, усё тое, што адбываецца зразумела. Вельмі спадабалася і музыка. Увогуле, уражанне самае моцнае.”


Пастаноўка па адной з самых вядомых кніг вялікага беларускага аўтара Адама Міцкевіча. Класіка – якая актуальная і сёння. Гэта наша з вамі гісторыя – гісторыя барацьбы за каханне, свабоду і шчасце. Містыка і забабоны, крывавая помста і неверагодныя рамантычныя пачуццi. Жорсткая iронія і бязлітасна аголеныя эмоцыі. Бітва д’ябальскіх сіл і святара за чалавечую душу. Гісторыя, якая разгортваецца на фоне самага таямнічага і змрочнага абраду "Дзяды", і цесна пераплятаецца з ім.
 

Дзеянне адбываецца ў Вільні. Любоўная гісторыя Густава і Марылі, якая назаўжды застанецца ў памяці нашчадкаў, роўна як Рамэа і Джульеты, Сальвадора Далі і яго Галы, Дантэ і Беатрычэ. Усё гэта востра запраўлена змовамі і мецяжамі. Практычна поўная гістарычная дакладнасць: Міцкевіч, былы вязнем Базыльянскіх ў Вільні, выводзіць у творы сваіх сяброў-аднагодкаў, сапраўдных удзельнікаў падзей. Неверагодна прыгожая паэтычная мова і геніяльная гульня самых яркіх зорак беларускіх тэатраў.
 

Спектакль распачынаецца са старажытнага памінальнага абраду Дзяды. Дзеянне літаральна пранізана містыкай абрадаў. Да сялян прыходзяць прывіды, душы, якія не знайшлі на тым свеце вечнага спакою. А вось другое дзеянне больш дынамічнае. Яно адносіць нас да далекіх падзей 19-ага стагоддзя, тыя часы калі узнялося паўстанне студэнтаў-філаматаў…
 

Рэжысёр Рамуне КУДЗМАНАЙТЭ былі шмат разоў адзначаны высокімі тэатральнымі і кінематаграфічнымі ўзнагародамі, як на Радзіме, так і за межамі Літвы. Пачыная з 2000-га яна штогод ставіць спектаклі на самых прэстыжных тэатральных сцэнах Літвы: Нацыянальны Драматычны тэатр Літвы, Дзяржаўны Малы тэатр Вільнюса, Нацыянальны Драматычны тэатр Каўнаса, Клайпедскі Драматычны тэатр, Тэатр Оскара Каршунова. У 2011г. заснавала ўласны тэатр “Тэатральная трупа Вільнюса”, з’яўляецца яго дырэктарам і рэжысёрам. Лаўрэат і ўдзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў.
 
Сцэнограф Марыюс ЯЦОЎСКІС супрацоўнічае з большасцю літоўскіх тэатраў, сярод якіх Нацыянальны драматычны тэатр, Нацыянальны тэатр оперы і балета, Малы тэатр Вільнюса і іншыя, а таксама з расійскімі тэатрамі: мастак па касцюмах у спектаклі тэатра “Современник” “Граем… Шылера!” па Ф. Шылеры; у тэатры імя Яўг. Вахтангава стварыў касцюмы да “Рэвізора” М. Гогаля; сцэнаграфія да спектакля “Бераг жанчын” па матывах песень М. Дзітрых. Намінацыя на “Золотую маску- 2013” за спектакль Ганна Карэніна.

Аўтар касцюмаў Надзея ГУЛЬЦЯЕВА – адначасова з’яўляецца і аўтарам касцюмаў амаль да ўсіх пастановак знакамітага Эймунтаса Някрошуса (“Дзядзя Ваня”, “Тры сястры” А. Чэхава, “Нос” па М. Гогалю, “Гамлет”, “Атэла”, “Макбет” У. Шэкспіра, “Поры году” К. Данелайціса, “Песня песняў”, “Фаўст” І.В. Гётэ, “Ганна Карэніна” Л. Талстога). Працавала, як мастак па касцюмах, для оперных тэатраў: у Італіі, фларэнтыйскім Тэатрэ Камунале , тэатры Маджо Музікале, у Вялікім тэатры (Масква) і інш.
 
Кампазітар Фаўстас ЛАТЭНАС - аўтар музыкі да шматлікіх спектакляў, мастацкіх і дакументальных фільмаў, твораў для аркестра і сольных інструментаў, камернай музыкі, вакальных і харавых твораў. Працаваў музычным, мастацкім кіраўніком, генеральным дырэктарам вядучых літоўскіх тэатраў, займаў пасаду намесніка міністра культуры (1996, 2005-2006 г.г.), з’яўляўся аташэ па культуры амбасады Літвы ў Расійскай Федэрацыі (2012 г.). У цяперашні час -- Дарадца Прэм’ер-міністра Літвы ў пытаннях культуры.

"Дзяды" - нараджэнне новай легенды ў гісторыі беларускага тэатра!

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 
Інсцэніроўка Максіма Клімковіча паводле перакладу паэмы з польскай Сержа Мінскевіча (Мінск, Беларусь)
 
Ролі выконваюць:
 
Святлана АНІКЕЙ
Зоя БЕЛАХВОСЦІК
Надзея АНЦЫПОВІЧ
Вераніка БУСЛАЕВА
Таццяна ГУЛЯЕВА
Юлія КАДУШКЕВІЧ
Вольга КУРЭЙЧЫК
Генадзь ГАРАНСКІ
Сяргей КРАЎЧАНКА
Раман ПАДАЛЯКА
Андрэй САЎЧАНКА
Іван ТРУС
Дзмітрый ТУМАС
Дзмітрый ЕСЯНЕВІЧ
 
Спектакль адбудзецца 20 красавіка 2013 г. Пачатак а 19-ай гадзіне. Рэспубліканскі Палац Культуры Прафсаюзаў.
 
Кошт квіткоў ад 60 000 – да 150 000 рублей.
 
Замова квіткоў па тэлефонах:
 
(017) 284-82-28,
(029) 120-55-55,
(029) 777-77-54
 
і на сайце gastroli.by




















 
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн