Екатерина Смотреть онлайн!


"Дзяды" - гэта класіка, якая актуальная і сёння. Гэта наша з вамі гісторыя - гісторыя барацьбы за каханне, свабоду і шчасце. Містыкі і забабоны, крывавая помста і неверагодныя рамантычныя перажыванні. Iронія і бязлітасна аголеныя эмоцыі. Бітва вышэйшых сіл - д'ябальскіх і нябесных - за чалавечую душу. Гісторыя, якая разгортваецца на фоне самага таямнічага і змрочнага абрада "Дзяды" і цесна пераплятаецца з ім.

Гісторыя кахання Густава і Марылі, якая назаўжды застанецца ў памяці нашчадкаў, роўна як Рамэа і Джульеты, Дантэ і Беатрычэ. Усё гэта востра запраўлена змовамі і мецяжамі. Неверагодна прыгожы паэтычны тэкст валодае, да ўсяго іншага, і практычна поўнай гістарычнай дакладнасцю. Адам Міцкевіч выводзіць ў творы сваіх сябраў-аднагодкаў, рэальных удзельнікаў падзей тых гадоў.
 
На адну з рэпетыцый “Дзядоў” завіталі госці з расійскай сталіцы – выдомыя акцёры Таццяна Арнтгольц і Рыгор Анціпенка. Яны з задавальненнем прагледзелі некалькі эпізодаў новай пастаноўкі і адзначылі неверагодна высокі ўзровень мастацтва ўсей творчай групы “Дзядоў”. І гэта не выпадкова. Бо творчая праца рэжысёра Рамуне Кудзманайтэ была шмат разоў адзначана высокімі тэатральнымі і кінематаграфічнымі ўзнагародамі, як на Радзіме, так і за межамі Літвы. Пачынаючы з 2000-га яна штогод ставіць спектаклі на самых прэстыжных тэатральных сцэнах Літвы: Нацыянальны драматычны тэатр Літвы, Дзяржаўны малы тэатр Вільнюса, Нацыянальны драматычны тэатр Каўнаса, Клайпедскі драматычны тэатр, Тэатр Оскара Каршунова. У 2011 г. заснавала ўласны тэатр “Тэатральная трупа Вільнюса”, з’яўляецца яго дырэктарам і рэжысёрам. Лаўрэат і ўдзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў.
 
 режиссер Рамуне Кудзманайте (на сцене), продюсер Андрей Черный (справа) и гости Татьяна Арнтгольц, Григорий Антипенко
 
слева-направо - Рамуне Кудзманайте, Андрей Черный, Татьяна Арнтгольц.
 
Сцэнограф Марыюс Яцоўскіс супрацоўнічае з большасцю літоўскіх тэатраў, сярод якіх Нацыянальны драматычны тэатр, Нацыянальны тэатр оперы і балета, Малы тэатр Вільнюса і іншыя, а таксама з расійскімі тэатрамі: мастак па касцюмах у спектаклі тэатра “Современник” “Граем… Шылера!” па Ф. Шылеру; у тэатры імя Яўг. Вахтангава стварыў касцюмы да “Рэвізора” М. Гогаля; сцэнаграфія да спектакля “Бераг жанчын” па матывах песень М. Дзітрых. Намінацыя на “Золотую маску-2013” за спектакль "Ганна Карэніна".
Аўтар касцюмаў Надзея Гульцяева – адначасова з’яўляецца і аўтарам касцюмаў амаль да ўсіх пастановак знакамітага Эймунтаса Някрошуса (“Дзядзя Ваня”, “Тры сястры” А. Чэхава, “Нос” па М. Гогалю, “Гамлет”, “Атэла”, “Макбет” У. Шэкспіра, “Поры года” К. Данелайціса, “Песня песняў”, “Фаўст” І.В. Гётэ, “Ганна Карэніна” Л. Талстога). Працавала як мастак па касцюмах для оперных тэатраў: у Італіі, фларэнтыйскім Тэатрэ Камунале, тэатры Маджо Музікале, у Вялікім тэатры (Масква) і інш.
 
Кампазітар Фаўстас Латэнас - аўтар музыкі да шматлікіх спектакляў, мастацкіх і дакументальных фільмаў, твораў для аркестра і сольных інструментаў, камернай музыкі, вакальных і харавых твораў. Працаваў музычным, мастацкім кіраўніком, генеральным дырэктарам вядучых літоўскіх тэатраў, займаў пасаду намесніка міністра культуры (1996, 2005-2006 г.г.), з’яўляўся аташэ па культуры амбасады Літвы ў Расійскай Федэрацыі (2012 г.). У цяперашні час - дарадца прэм’ер-міністра Літвы ў пытаннях культуры.
 
Ролі выконваюць самыя зорныя артысты беларускіх тэатраў. Сярод іх шмат лаурэатаў і намінантаў прафесійных конкурсаў. Усіх іх аб’ядналі “Дзяды”!
 
"Дзяды" - нараджэнне новай легенды ў гісторыі беларускага тэатра!
 
Інсцэніроўка Максіма Клімковіча паводле перакладу паэмы з польскай Сержа Мінскевіча (Мінск, Беларусь)
 
Рэжысёр: Рамунэ Кудзманайтэ (Вільнюс, Літва)
Мастак-пастаноўшчык: Марыюс Яцоўскіс (Вільнюс, Літва) 
Мастак па касцюмах: Надзея Гульцяева (Вільнюс, Літва) 
Кампазітар: Фаустас Латэнас (Вільнюс, Літва) 
Прадзюсер: Андрэй Чорны (Мінск, Беларусь)
 
Ролі выконваюць:
 
Святлана АНІКЕЙ
Надзея АНЦЫПОВІЧ
Вераніка БУСЛАЕВА
Таццяна ГУЛЯЕВА
Юлія КАДУШКЕВІЧ
Вольга КУРЭЙЧЫК
Генадзь ГАРАНСКІ
Юрый ЖЫГАМОНТ
Сяргей КРАЎЧАНКА
Алесь МАЛЧАНАЎ
Раман ПАДАЛЯКА
Андрэй САЎЧАНКА
Іван ТРУС
Дзмітрый ТУМАС
Дзмітрый ЕСЯНЕВІЧ
 
Спектакль адбудзецца 17 і 18 красавіка 2013 г. Пачатак а 19-й гадзіне. Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў.
 
Кошт квіткоў ад 30 000 – да 150 000 рублей.
 
Замова квіткоў па тэлефонах:
 
(017) 284-82-28,
(029) 120-55-55,
(029) 777-77-54
 
і на сайце gastroli.by
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка 20% с 17 до 22 на основное меню действует по вторникам Лилу / Lilou
Все заведения
0063385