Служебный роман Смотреть онлайн


Александра Мазаник,

Канцэрты ў Вільні з візавай падтрымкай для беларусаў ужо сталі добрай і прыемнай традыцыяй. 2 сакавіка ва ўтульным Forum Palace усіх сабраў гурт "Крамбамбуля" у рамках фестывалю "Размарозка".

"Крамбамбуля" на чале з Лявонам Вольскім можа па праву лічыцца сапраўды народным гуртом: цалкам беларускі рэпертуар, самабытная музыка, беларускамоўныя фанаты і аднолькавае прызнанне як сярод моладзі, так і сярод людзей старэйшага пакалення.

Як і заўсёды на такіх мерапрыемствах, самае цяжкае - прайсці мяжу ў кароткі тэрмін. Таму канцэрт затрымалі на гадзіну, каб пачакаць тых, хто не паспеў даехаць да Вільні ў прызначаны час. Больш за тое, не ўсе паспелі на першае аддзяленне, людзі даязджалі і на другую палову канцэрта.

У першым аддзяленні "Крамбамбуля" грала свае новыя песні, у тым ліку і з новага альбома Drabadzi-drabada (2011 год), а таксама пераклады і песню на польскай мове Cicha voda. Раскачваліся нядоўга - з першых жа нот тыя, хто драмаў у фае палаца 15 хвілін таму, усміхаліся, а ногі самі пачалі прыплясваць.

У адрозненні ад апошняга выязнога канцэрта (тады ў вільнюскай Pramogu Arena граў гурт "Ляпис Трубецкой"), гэты атрымаўся амаль дамашнім: мнагаярусны амфітэатр Forum Palace з утульнымі ікамі на ярусах, гукаізаляванымі барамі па баках і круглай танцпляцоўкай з люстраным шарам пад купалам нібыта збіраў усіх прысутных у адну вялікую беларускую сям'ю.

Менавіта колавае прастранства арганізавала такую выдатную акустыку: гук па абодвух баках ад сцэны праходзіў праз увесь зал, узмываў да люстранога шара пад купалам і абдымаў басамі ўвесь палац.

Ударны пачатак, затым невялікі антракт, а на другую частку канцэрта палова ярусаў апынулася на танцпляцоўцы па запрашэнні Лявона Вольскага і Алега Гаруса. Тым не менш, тыя, хто застаўся на ярусах, танцавалі і спявалі не горш. А другая палова канцэрта пацешыла слухачоў старымі, "дурнымі", але горача любімымі песнямі гурта. На танцпляцоўцы ва ўсю разышоўся слэм, музыканты запрашалі людзей танцаваць на сцэну, ніякіх рамак - сапраўдная размарозка.

Артысты проста "жглі". Непараўнальны Лявон Вольскі (вакал, банджа, акустыка), абаяльны Алег Гарус (гітара), нястомны Сяргей Штэндэр, заўзяты Алесь Мышкевіч, проста неверагодная духавая секцыя - Павел Аракелян (саксафон, флейта) і Юрый Жданаў (труба) - хлопцы стварылі сапраўдную "вольную" дыскатэку з бел-чырвона-белымі сцягамі і лозунгамі "Жыве Беларусь!" ледзве не пасля кожнай кампазіцыі.

У фінале прагучалі ўжо бессмяротныя хіты N.R.M. - "Паветраны шар", "Тры чарапахі" і "Партызанская". Гэта было нечаканае, але вельмі прыемнае завяршэнне канцэрта. Разыходзіцца не хацелася, але цудоўны вечар скончыўся, Алег Гарус перад тым, як сысці са сцэны, выканаў танец цюленя, сарваў гарачыя апладысменты і пакінуў яшчэ адно яркае ўражанне ад канцэрта.

Вялікі дзякуй арганізатарам і музыкантам за такое цудоўнае вясновае свята, Вільні - за шчыры прыём. А "Крамбамбуля" развіталася са слухачамі и запрасіла на сваё наступнае выступленне таксама ў Вільні ў рамках фестывалю Feel free 30 сакавіка.

Асобная падзяка Васілю Хамрыцелеву за фота. Больш фотаздымкаў з канцэрта можно знайсці на AFISHA.TUT.BY.
 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
0063385