Калейдоскоп


Ілля Маліноўскі,

25 лістапада бард ды акцёр Віктар Шалкевіч ладзіць у Мінску канцэртную прэзентацыю сваёй новай кнігі “Мястэчка Г. і ваколіцы”. Аўтар будзе чытаць урыўкі з твора ды выконваць песні разам са струнным трыа.

Як тлумачыць сам аўтар, гэта аповед пра горад, у якім ён жыве, але перш за ўсё пра мясцовых людзей. На канцэрце ж, апроч ужо добра вядомых і некалькіх абсалютна новых кампазіцый, будзе і літаратурная частка.

“Трэба заўсёды слухаць, як аўтар чытае, каб захаваць аўтарскую інтанацыю, — разважае Шалкевіч. — Я да гэтага рухаюся і, натуральна, некалькі рэчаў з самых улюбёных я прачытаю. Але кніга не загрузачная, дастаткова лёгкая ды цікавая, як і тое мястэчка, у якім я жыву”.

Апроч Віктара, на сцэну выйдуць і музыкі Купалаўскага тэатра, якія задзейнічаныя ў новай сумеснай пастаноўцы Мікалая Пінігіна ды Віктара Шалкевіча “Местечковое кабаре”. Праўда, большасць з іх цяпер знаходзіцца ў Францыі, таму гэта будзе нешта накшталт струннага трыа: сам аўтар, тэатральны гітарыст Юрый і кантрабасіст Эрык.

Такім чынам, да сустрэчы 25 лістапада а 19.00 у Палацы культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3).
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн