Калейдоскоп


23 лютага ў клубе RE:PUBLIC прадстаўнікі новай хвалі беларускага хіп-хопу PANaNieba прадставяць свой другі альбом "71". Папярэдні альбом каманды “На балоце” стаў лепшым дэбютным альбомам беларускай музыкі, а адзін з ягоных трэкаў “Усё будзе добра” – хітом мінулага года.

Нумар у назве альбома "71" – гэта дзве апошнія лічбы тэлефоннага коду горада Вілейка, адкуль паходзяць заснавальнікі гурта.

Праект PANaNieba пачаўся з двух рэпераў S’viedak’а і SP Kava, якія пачалі працаваць разам у 2006 годзе. Усур’ёз пра сябе яны заявілі, выдаўшы першы студыйны альбом "На балоце", які атрымаў перамогу ў намінацыі "Лепшы дэбютны альбом" на ўзнагародах Experty.by. А песня з гэтага дыска "Усё будзе добра" увайшла ў лік галоўных хітоў сезону 2010-2011 на інтэрнэт-партале Tuzin.FM.

Cвой другі альбом "71" рэперы S’viedak і SP Kava лічаць пераходным. “Першапачаткова мы думалі зрабіць максі-сінгл, але песень у выніку назбіралася на цэлы дыск. З таго моманту як мы запісалі "На балоце", мы шмат у чым змяніліся, шмат чаго змянілася наўкол нас. Таму тое, што мы збіраемся рабіць далей, будзе адрознівацца. І "71" – гэта першы крок да таго, што чакае нас у будучыні”, – кажа S’viedak.

Спачатку дыску хацелі даць назву "Ненумарны", але ў працэсе запісу апошніх трэкаў яго вырашылі "алічбаваць". Хлопцы назвалі яго "71" паводле двух апошніх лічбаў тэлефоннага коду Вілейкі і такім чынам звярнулі ўвагу на сваё паходжанне. “У Вілейцы я вырас, там зараз жывуць мае бацькі, да якіх я, на жаль, усё радзей прыязджаю, і гэта вельмі сумна. Тут у Мінску такая мітусня, часта прыходзіцца змяняць здымныя кватэры, я нават не памятаю адрас, дзе зараз жыву, а вось кватэру і нумар роднага дома ніколі не забуду, – кажа SP Kava. – Для нас 71 – гэта не проста лічбы з тэлефоннага коду, гэта сімвал. Калі мы працавалі над песнямі, я знаходзіўся ў Мінску, S’viedak у Маскве, а ў правінцыі ўсё па-іншаму. Мне здаецца, час там запавольваецца, і 7 доўгіх дзён падаюцца як 1 вялікі. Галоўная думка нашага альбома, што варта кожны з 7 дзён на тыдні пражываць, як апошні”.

Акрамя заснавальнікаў PANaNieba ўдзел у запісе альбома прымалі рэпер Zeman і музыка Тарас з гурта "Планета всех", у трэку "Буйкі" у якасці запрошанай вакалісткі выступіла маладая і таленавітая спявачка Natalika. Адзін з трэкаў "Трываю" быў запісаны пры ўдзеле лідара гурта Neuro Dubel Аляксандра Кулінковіча. Альбомная версія гэтай песні гучыць крыху інакш, чым выкладзеная раней у Сеціва.

Квіткі:
30 000 - 35 000 папярэдне
40 000 - у дзень канцэрта, танцпол
55 000 - месца за столікам+кампакт-дыск у падарунак!

 

Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн