Маша и Медведь Смотреть онлайн


У Беларусі са знікненнем музычнай прэсы зменшылася звыклая цікавасць да музыкі, нават папулярнай, бо ніхто не назаве беспамылкова, колькі альбомаў маюць у сваім актыве, напрыклад, Зміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, Лявон Вольскі… А гэта ж найбольш папулярныя. І як яны заманьваюць людзей на свае канцэрты? Нізкім коштам квіткоў? Высокім прафесіяналізмам? Багаццем сцэнаграфіі?

Адназначна не адкажаш, хоць праз уласны досвед скажу, што ўсяго там хапае, але ёсць і нечаканыя заманухі.
Здавалася, колькі бываў з канцэртамі ў сталіцы гарадзенскі бард і артыст кабарэ Віктар Шалкевіч, а заўжды набівалася бітком нават аб’ёмістая зала Палаца культуры МАЗ. Сёлета ён чамусьці вырашыў паўтарыць подзвіг Сяржука Сокалава-Воюша, які неяк стварыў татальны аншлаг на прэзентацыі аднаго са сваіх альбомаў у… Палацы культуры глухіх. Толькі прашу не ёрнічаць, бо тамтэйшая зала (ДК імя Шарко на вул. Уральскай, 3 у Мінску) адна з самых утульных у Беларусі, дый знаходзіцца вельмі зручна (адзін прыпынак на трамваі ад ст. м. "Трактарны завод").

Але не ў гэтым, відаць, галоўная замануха. Мяне асабіста ўразіў загаловак у адным з часопісаў пра новы канцэрт: "Шалкевіч прэзентуе "Песню пра каханне на цыраце". Адразу прыгадаўся колішні анекдот: "Ох ужо гэты паручнік Ржэўскі – такі забаўнік: і на раялі, і на жырандолі". А тут вось ажно на цыраце – ух ужо гэты Шалкевіч.

Але такія анекдатычныя сюжэты не ўпершыню ў Шалкевіча. Мы ж памятаем ягоныя песні "Цынічнае танга КАСТРАЦЫЯ", "Патрыятычнае танга ЦНОТА", "Балада пра Катманду і Мандалай". Баюся цытаваць, каб не загрувашчыць тэкст. Але дастаткова прыгадаць парадаксальную love song "Ганка – дзеўка з Пагулянкі" з трагічна смешным фіналам: "Але ў ботах вайсковец перабег нам дарогу… І паплыў той вайсковец па рэчцы, як купальскі вянок".

Памятаеце, з якога альбома песня? А ўвогуле колькі тых альбомаў у Шалкевіча? Скажу – не паверыце: ажно сем, пра якія хоць і нідзе не прачытаеш, але на гандлёвых паліцах не залёжваюцца. Але ж і прэзентацыі таго апошняга – "Шчаслівая сямёрка" (2010) – у сталіцы так і не было, хоць яшчэ 10.09.2010 дзяржаўны штотыднёвік "Літаратура і Мастацтва" (№ 36) адгукнуўся пра яго надзвычай прыхільна. Дык вось менавіта 10 лютага ў 19.00 усе тыя сем кружэлак можна будзе пабачыць і нават паслухаць жыўцом у Доме культуры Беларускага таварыства глухіх імя Н.Ф. Шарко. У праграме заяўлены найлепшыя старыя і шмат новых песняў. Журналісты, бадай, слушна кажуць, што "стыль Віктара Шалкевіча нельга акрэсліць адным музычным тэрмінам (тут і бардаўская песня, і гарадскі шансон, і танга, і блюз)". Мо, менавіта праз тое ён і стаў артыстам культавым, які і сам бярэ на сябе смеласць парадыраваць іншых, і яго цытуюць многія.

А тут сам ён зноў у Мінску. Што нясе свайму адданаму слухачу, паспеў распавесці журналістам:

"Канцэрт будзе ў ТРОХ аддзяленнях. У першым прагучаць старыя добрыя песні, у другім — абсалютна новыя, якія дагэтуль ніхто не чуў: "Песню пра каханне на цыраце" ці "Песню камсамольца" (вельмі класная, дарэчы, сам у захапленні). А ў канцы будуць таксама больш новыя песні, якія мо камусьці і крыху вядомыя, але на CD не выходзілі. Прыездзем мы ўтрох – з электрагітарай і фартэпіяна".

Во, а тут я асабіста прыгадваю нечаканы фанаграфічны дэбют альбома "Правінцыя" напачатку 90-х, калі бард выступіў у складзе рок-гурта і ўзяў нават нейкі прыз на "БАСовішчы". Ну што ж – сюрпрызы дык сюрпрызы, у Шалкевіча яны заўжды нясуць станоўчыя адкрыцці.
 
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
0062148