Сериал "Кухня" Смотреть онлайн


Дуда (валынка) – адзін з найбольш архаічных музычных інструментаў, пашыраны на аграмадных абшарах ад Іспаніі да Індыі. Кожная краіна мае свой тып дудаў, якія адрозніваюцца як канструкцыяй, так і спецыфічным тэмбрам. На тэрыторыі Беларусі дуда вядомая з глыбокай старажытнасці. Дуда справядліва магла б стаць сімвалам нашай краіны, накшталт дуды (bagpipe) у Шатландыі, настолькі яна была вядомая і блізкая кожнаму беларусу.

Дуда – духавы язычковы інструмент, які згадваецца ў старабеларускай літаратуры ўжо з XV стагоддзя. Выраб яе лічыўся справай сакральнай. У XIX стагоддзі дуда стала адным з самых папулярных беларускіх інструментаў. Тып “беларускай” дуды быў пашыраны не толькі на тэрыторыі  Беларусі, але і ў Літве і Латвіі.

Дуда становіцца ўсё больш папулярнай сярод моладзі і аматараў добрай музыкі. Дудары-даследчыкі адраджаюць музычныя традыцыі мінулага. Часцей за ўсё канцэрты, дзе можна пачуць дуду, праходзяць у Мінску. Таму арганізатары "Свята дуды" вырашылі пашырыць геаграфію канцэртаў і наведацца ў буйныя абласныя гарады Брэст и Гомель. Там выступяць вядомыя гурты "Стары Ольса" і Testamentum Terrae. У Мінску ж пройдзе канцэрт сярэднявечнай музыкі "Легенды Вялікага Княства".

Якія планы ў каардынатараў гэтага руху, мы даведаліся ў Ганны Несцеравай-Бурносенка.

Ганна, распавядзіце, калі ласка, якія гарады яшчэ ўваходзяць у планы вашага тура ў будучыні?


Плануецца яшчэ наведаць Гродна – 28 студзеня. Але там пройдзе не проста канцэрт, а адкрыццё выставы "Дуда Беларусі" і майстар-класы па традыцыйным танцах Беларусі, якiя каардынуе Шальмоўскi тэатр Ды Грыза.

Якія цікавыя праекты вы рыхтуеце? Калі рыхтуеце, раскажыце пра іх, калі ласка.

Наогул, наш грандыёзны праект, у які ўваходзяць усе гэтыя канцэрты і выставы, ужо падыходзіць да канца. І тут абавязкова варта згадаць галоўнага фінансавага спонсара, дзякуючы якому мы ўсё гэта і зрабілі: Праграму малых грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі.
Дзякуючы гэтаму праекту, дударскi рух ажыў і ў будучыні нас чакае яшчэ шмат цікавых праектаў: чарговы Дударскі фэст вясной, выпуск яшчэ некалькіх нумароў альманаха "Дудар", пастаянная экспазіцыя выставы, прысвечаная дудзе і яшчэ шмат іншага, што мы пакуль пакінем у якасці сакрэту.


26 студзеня. Мінск. Малы зал к/з Мінск. Канцэрт ЛЕГЕНДЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА - СТАРАЖЫТНАЯ ЗЯМЛЯ. Свята дуды з гуртамі: Testamentum Terrae, Brevis, Cornucopia, . Irdorath folk band, сярэднявечны Вулічны тэатр “Шальмоўскі Тэатр Ды Грыза”, Гурт гістарычнага танца “Фламея”, Бурносенка Аляксей, Школа гістарычнага танца “Залаты двор”.

27 студзеня. Брэст. ГКЦ. Свята дуды з гуртамі СТАРЫ ОЛЬСА і TESTAMENTUM TERRAE.

28 студзеня. Гомель. Свята дуды з гуртамі СТАРЫ ОЛЬСА і TESTAMENTUM TERRAE. ГЦК.


Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
0062467