Сериал "Мажор" Смотреть онлайн


Каляды, бадай, самае ўлюбёнае свята для ўсіх людзей зямлі. Калі нехта можа не заўважыць, напрыклад, Дзень Радыё ці нават чыйсьці дзень нараджэння, дык забыць пра Каляды проста немагчыма: людзі збіраюцца разам, таньчаць, гуляюць у калядныя гульні, спяваюць (ці проста слухаюць) калядныя песні.

Беларусам на Каляды пашанцавала нават двойчы, бо наша поліканфесійнасць прывяла да таго, што свята Божага нараджэння святкуецца і паводле старога каляндара, і паводле новага. І вось 7 студзеня мінскі Палац вэтэранаў запрашае на неверагодны акустычны калядны канцэрт, які да ўсяго іншага будзе прэзентацыяй унікальнага фанаграфічнага выдання – CD Данчык "Калядныя песні". Унікальнага таму, што раней (гадоў 15 таму) выходзілі толькі касеты з такой праграмай, а цяпер сучасныя тэхналогіі дазволілі падрыхтаваць адпаведны часу прадукт, які змясціў не толькі два дзясяткі песенных шэдэўраў, але жывыя відэазапісы знакамітага спевака, якога называюць "Залаты беларускі голас з Амерыкі".

Як вядома, у беларускай традыцыі сімвалам гэтага свята стала Калядная Зорка (пра яе і многія песні). Дык вось і на канцэрце гэтым збяруцца сапраўдныя зоркі беларускай поп і рок-музыкі, бардаўскай песні (Таццяна Беланогая, Зміцер Бартосік, Андрэй Плясанаў, Андрэй Хадановіч, Эдуард Акулін, Аляксей Галіч), каб ушанаваць песняй Калядную Зорку.

Калі ў двух словах пра артыстаў, дык пераможцу шэрагу еўрапейскіх фестываляў акустычнай рок-музыкі Таню Беланогую беларусы ведаюць найперш па альбомах "Двукроп’е" і "Ніткі", якія займалі месцы ў хіт-парадах, траплялі на тэлебачанне. Бартосік і Хадановіч прывабліваюць найбольш аматараў сцёбных песенных фельетонаў, у той час як Плясанаў (а ў яго 6 альбомаў) заслужана атрымаў у прэсе тытул "лепшага пасля Мулявіна рок-меладыста Беларусі".

Некалькі альбомаў выдаў і тонкі лірык, кароль бардаўскага жанру і паэзіі Э. Акулін, а вось унікальнаму таленту Аляксея Галіча ўдалося пакуль прабіць толькі папулярныя складанкі сярэднявечнай музыкі кшталту "Легенды Вялікага княства", "Medieval", хоць дыяпазон ягонага вакальнага таленту заслугоўвае паўнафарматных аўтарскіх альбомаў.
У фае канцэртнай залы можна будзе таксама паглядзець поўную дыскаграфію ўсіх гэтых артыстаў, а нешта і набыць на памяць аб цудоўным свяце. А ўсім дзеткам арганізатары абяцаюць падарункі ад Святога Мікалая, заўсёднага патрона Калядаў!

Канцэрт 7 студзеня ў мінскім Палацы культуры вэтэранаў.

 
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка 30% на все пн-пт 00:00-08:00 Сурганова, 61 00:00-02:00 Логойский тракт, 22а и Кольцова, 10в Дёнер Кебаб / Döner Kebab
  • Скидка 20% на доставку блюд при заказе он-лайн Натврис Хе
Все заведения
0063385