Калейдоскоп


Свята беларускай дуды і святкаванне дня народзінаў лідэра гурта "Стары Ольса" Змiцера Сасноўскага адбудзецца 22 лістапада ў клубе RE: PUBLIC.

У гэты вечар выступіць гурт "Стары Ольса", Testamentum Terrae i Тодар Кашкурэвiч.

А таксама ў праграме мерапрыемства выстава, прысвечаная дудзе. Увазе гледачоў будуць прадстаўлены фота дудараў мінулага і сучаснасці, некалькі відэафрагментаў пра дуды (інтэрв'ю з Тодарам Кашкурэвічам і фрагмент з фільма Змiцера Сасноўскага "Старадаўнія інструменты Беларусі").

Гурт "Стары Ольса" адыграе лепшыя песні. Прагучаць усе хіты! А таксама новыя песні, якія музыкі гралі толькі некалькi разоў. Музыкi зараз працуюць над творамi з Полацкага сшытка.

Гурт Testamentum Terrae будзе граць творы новага праекта гурта з музыкам Нікітай Седзянковым і студыяй Hi-end records. Музыкi змяшалi такія цікавыя інгрэдыенты, як фольк і сучасную электронную музыку, і назвалі гэтую сумесь PAWA.
Музыкi кажуць, што 22 лiстапада зайграюць не старае абкатанае, а больш новых і цікавых песень з другога альбома.

Канцэрт пройдзе з танцавальнай падтрымкай тэатраў - Яварына, Фламея i Гiстарыён.

Вас чакае сапраўднае свята сярэднявечнай музыкі і танцаў!

Будзь з намі!
Таньчы з намі!
Сярэднявечная дыскатэка!

Анонс:
22 лістапада, клуб RE:PUBLIC, 19.00. СВЯТА ДУДЫ! СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА! ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ ЗМІЦЕРА САСНОЎСКАГА!
Удзельнічаюць: СТАРЫ ОЛЬСА, TESTAMENTUM TERRAE, ТОДАР КАШКУРЭВІЧ і інш. На канцэрце пройдзе выстава, прысвечаная беларускай дудзе.

Даведкі:
649 08 88, 017-310 31 42
Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы Цэнтра "Явар".
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения