Калейдоскоп


Елiзавета Тапчэўская,

Бярозаўскі гурт :B:N:, пераможца Басовiшча-2002, папулярны рок-гурт у Беларусi, будзе граць для Вас!
Музыкi адыграюць двухгадзінны сэт, якi будзе складзены с лепшых песень і з некалькі новых. Вас чакаюць сюрпрызы!


Канцэрт пройдзе пры падтрымцы гурта з Магілёва – Akute.

Akute збіраецца адыграць вялікую праграму. Гэта будзе мікс песень з першага альбому "Дзевачкі і космас" і новых песень. Гурт ужо пачаў запіс новага альбому, запісаны і зведзены дзве песні "Кроў бы вада" і "Спі". Усяго плануюць запісаць 10 твораў з новым гучаннем і мэсэджэм, а пакуль шмат выступаюць і лічаць сваёй першапачатковай мэтай граць менавіта ў Беларусі.

:B:N: у хуткiм часе будзе запісваць новы альбом. Музыкi плануюць запiсаць каля 11 трэкаў. Плытку мы пачуем у наступным годзе, а пакуль у нас ёсць магчымасць патрапiць на канцэрт !!!!!

Сустракаемся 20-га лістапада ў клубе Re:Publik а 18-й гадзіне.

Кропкі продажу: клуб Re:Publik, пераходы Я. Коласа, Гум, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.

Даведкі:
+375 29 649 08 88, 017 310 31 42
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн