Сериал "Мажор" Смотреть онлайн


Аляксей Мінчонак,

14 кастрычніка ў клубе Re:Public адбудзецца прэзентацыя новага альбома "Мроя" гурта Znich. Канцэрт прысвечаны 15-годдзю легендарнай айчыннай метал-камандзе. Беларускім паган-металістам дапамогуць іх калегі з Латвіі — гурт Skyforger. "У нас быў сумесны канцэрт адзінаццаць гадоў таму, а цяпер мы разам паедзем у тур", — кажа саліст Znich Алесь Таболіч. У межах канцэрту ён абяцае прэзентаваць новы альбом, а таксама прайсціся па хвалях памяці ды ўзгадаць старыя хіты гурта Znich.
 
"Альбом "Мроя" доўга ішоў да завяршэння — мы пачалі працаваць над ім адразу пасля папярэдняга нашага рэлізу. У дыск увайшлі дзесяць трэкаў, два бонусы і відэакліп", — распавёў у інтэрв'ю ТГ Алесь Таболіч. Па яго словах, "Мроя" выйшаў даволі разнастайным: "Песні выкананыя ў розных стылістыках — ад хэві- і блэк-мэталу да элементаў хард-кору — але ўсе яны аб’яднаныя адной канцэпцыяй: альбом цалкам пра Беларусь, яе супярэчлівыя моманты, гісторыю, культуру". Акрамя песень на дыску будуць і інтрументальныя кампазіцыі (Intro і Outro), якія напісаў клавішнік гурта. "Мроя" вельмі адрозніваецца ад нашых ранейшых работ, ён філасофскі, у ім шмат асабістых перажыванняў. Але, як і раней, у музыцы прысутнічаюць фолькавыя матывы: ёсць дуда і нават адна народная песня — "Каляда-калядзец", якую калісьці выконваў гурт N.R.M., але ў нас яна ў іншай аранжыроўцы", — кажа Алесь Таболіч. Дыск "Мроя" ўжо аддрукаваны і першымі яго змогуць набыць наведнікі канцэрту 14 кастрычніка.

У межах канцэрту Алесь Таболіч абяцае не толькі прэзентаваць новы альбом, але і зайграць старыя песні Znich: "Выкананне песень з "Мроі" зойме дзесьці паўтары гадзіны, астатні ж час прысвяцім вандроўцы па хвалях памяці. Мы зайграем старыя хіты. Гэта будуць кампазіцыі, якія ў розныя часы нашага існавання былі важнымі для нашых слухачоў і гурта".

Акрамя гурта Znich у гэты вечар на сцэне клюба Re:Public можна будзе пабачыць калектыў Skyforger з Латвіі. Ён быў створаны ў 1995 годзе і за гэты час стаў адным з вядучых латышскіх метал-гуртоў. Стылістыка і тэматыка песень Skyforger даволі блізкая да творчасці Znich — яму таксама ўласцівае спалучэнне традыцыйных матываў з элементамі металу. Раней беларускі і латышскі гурты ўжо гралі разам. "Адзінаццаць гадоў таму ў нас ужо быў сумесны канцэрт, пасля гэтага мы нейкі час падтрымлівалі адносіны, а потым згубіліся, — распавядае Алесь Таболіч. — Таму мне будзе вельмі цікава пабачыць іх у жывую". Znich і Skyforger зайграюць разам 15 кастрычніка ў Маскве. Алесь Таболіч адзначае: "Цяпер метал-сцэна знаходзіцца не на такім высокім узроўні, як раней. Тым не меней мы, хіба, адзіны гурт, які арганізоўвае турнэ па ўсёй Беларусі. Выключэннем можа быць толькі Gods Tower, але на іх працуе добры мэнеджмент, мы ж арганізоўваем усё сваімі сіламі".

14 кастрычніка, 18.00.
Клуб Re:Public (Мінск, вул. Прытыцкага, 62)
Гурт Znich пры ўдзеле Skyforger (Латвія)

Даведкі: 6490888
Квіткі ад 65 000 да 75 000 танцпол, 90 000 месца за столікам.



Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
0062467