Калейдоскоп


Найбольш пасьпяховым рэлізам беларускай metal-індустрыі адмыслоўцы й фэны называюць канцэртова-выдавецкі праект "Hard Life – Heavy Music" лэйбла "БМАgroup", які мае ўжо на сваім шляху чатыры паўнафарматныя альбомы, дзясяткі маштабных канцэртаў і фэстаў, калекцыйныя плякаты, кашулі, значкі. Больш таго, кожны канцэртовы сэзон у беларускай сталіцы пасьпяхова пачынаецца й завяршаецца мэтал-канцэртам гэтай сэрыі. І хоць назву на пэўным этапе спрабавалі памяняць ("Metallection"), сёлетні metal-exodus перад вакацыямі зноў адбудзецца пад традыцыйнай і ўжо леґендарнай назвай "Hard Life – Heavy Music". І гэта зноў будзе маштабнае й калярытнае шоў.

У імпрэзе ня толькі возьмуць удзел знакамітыя айчынныя апаляґеты экстрым-напрамку ("Soulsides", "Imprudence", "Exist-M", "Thelema", "Nightside Glance" і нават "Znich" пасьля эўратура па розным Францыям ды Польшчам), але й некаторыя зь іх прэзэнтуюць новыя канцэптуальныя рэлізы (напрыклад, "Partyzone" прадстаўляе свой трэйці беларускі альбом "Падаць і ўзьлятаць"). Дарэчы, да ўвагі фэнаў: новы CD ў бонусах зьмяшчае й два mp3-рарытэты: поўную вэрсыю магутнага гіт-альбому "Трэба рабіць" і іхні таямнічы анґельскі рэліз 1999 году.

Такім чынам, хочаце набрацца пазітыўных уражаньняў на ўсё лета – запісвайце: Менск, клюб "Рэактар", пятніца, 13 травеня, 19.00. Будзе, як кажуць браты нашы меншыя, "масса острых ашчушчэній". Квіткі яшчэ ў наяўнасьці.

Смотрите онлайн бесплатно
Всё видео онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057419