Калейдоскоп


За апошнія гады рэестр рэйтынґаў беларускіх маскультбрэндаў істотна зьмяніўся: калі яшчэ нядаўна бэндам №1 у нас адназначна называлі "N.R.M.", дык цяпер на тое званьне прэтэндуюць многія: той жа Лявон Вольскі з процьмай сольных праектаў, стылёвы мэтал-праект Алеся Таболіча "Znich", магутная магілёўская рок-хваля ад панку да фольку ("Mauzer", "Ґлюкі", "Zatoczka", "Osimira"). А вось каго б вы назвалі такога, каб не на аматара пэўнага стылю дагадзіць, а на ўсіх адразу – гіпаноў і панкаў, мэталёўцаў і папсавікоў? Складаная задача, але ж ня патавая, бо бярозаўскі гурт ":B:N:" якраз і адпавядае такім крытэрыям.

Іхні першы альбом выйшаў у Бярозе ў 2003, а ўжо 2004, пасьля перамогі нашых зорак у Польшчы на "БАСовішчы", парадаваў тым адкрыцьцём усю рэспубліку, калі гуртом зацікавіўся менскі лэйбл "БМАgroup". Зацікавіўся і не памыліўся, бо потым былі й паўторныя наклады першага альбому ("Не трывай"), і мэґа-гіты, якія трапілі на ўсё салідныя тэлеканалы (ну хіба вы ня чулі песьню "Дажджамі"?), ды потым выйшлі на другім альбоме "Жыве рок-н-рол". Але ж жыцьцё не спынілася на тым.

І ў роднай Бярозе, і ў цэлым па краіне гурт займеў ня толькі прыхільнікаў, але й пасьлядоўнікаў: "Кальмары", "Мясцовыя", "Спрат"… Нямала яны разьязджаюць па краіне, бываюць і ў замежных гастролях, а вось у Менску – хоць і рэґулярна, але даволі рэдка: прыкладна раз на год.

І вось такі час настаў: 28 красавіка 2011-га ":B:N:" дасць вялікі канцэрт у буйнейшым сталічным клюбе "Рэактар", дзе маладыя мэляманы пачуць ня толькі гіты, але й массу новых песень. На разагрэве нашых монстраў, якія колісь дзялілі сцэну ў Польшчы з славутым бразыльскім "Soulfly", будзе выступаць берасьцейскі гурт "Спрат", які да шырокага слухача пакуль пасьпеў датуркацца толькі праз папулярныя складанкі "Дзень студэнта", "Выбіright", "19 сьняжынак праўды".

Такім чынам, 28.04.11 ў 19.00 клюб "Рэактар" зьбірае ўсіх фэнаў адборнага беларускага року і канцрэтна – сёньняшняга бэнда №1 ":B:N:". Будзе і лайф, і кайф!


 







Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн