Калейдоскоп


Папулярных гуртоў у свеце шмат, а вось культавых, спадчына якіх адлюстроўваецца і ў творчасці папулярных, значна меней. Джон Ленан, Джымі Хендрыкс, Курт Кабэйн – вось тыя, якія ня проста стваралі прыгожыя i запамінальныя песні, але i давалі пачатак адметным стылям, неслі цяжар важкіх сацыялагічных асэнсаванняў, натхнялі па сабе цэлыя арміі паслядоўнікаў.

Курт Кабэйн, музыка з амерыканскага індустрыяльнага горада Сіэтла, акурат і стаў першай зоркай ключавога рок-накірунку 90-х grunge. Спярша пра яго казалі, што ён грае рок аж занадта ня так, як усе, а потым і найлепшыя лічылі за гонар граць, як ён.
Нямала паслядоўнікаў Курта Кабэйна і ў Беларусі, якія плённа развіваюць распачатае ім, маюць сваіх прыхільнікаў. Штогод яны ладзяць канцэрты-трыб'юты памяці свайго гуру, якія і адбываюцца ў дзень ягонага нараджэння – 20 лютага, а таксама ў красавіку, калі не стала Курта Кабэйна. Сёлета паніхіда па Курту, якая адбудзецца 16 красавіка ў клубе "Рэактар", пройдзе і як прэзентацыя ўнікальнай складанкі лепшых сусветных мегахітоў апошніх дзесяцігоддзяў, якая мае назву "Беларускі глёбус". CD уключае творы насамрэч культавых гуртоў "Metallica", "Pink Floyd", "Sepultura", "Therapy?", "Rammstein", "Blind Guardian" і, безумоўна, "Nirvana". 16 вялікіх рок-песень гучаць на дыску і на мове арыгіналу, і па-беларуску, а ў канцэрце возьмуць удзел такія ўжо вядомыя іх інтэрпрэтатары – "Мутнае вока", "TlustaLusta", "Re1ikt", "Termin X", "PARTYZONE".

Анонс:
16 красавіка ў клубе "Рэактар" а 18.00 адбудзецца традыцыйны фэст
"Паніхіда па Курту Кабэйну"
"Трыб’ют NIRVANA" . У межах канцэрта адбудзецца таксама прэзентацыя дыска кавераў "Беларускі глёбус". Удзельнікі: МУТНАЕ ВОКА, TLUSTA LUSTA, PARTYZONE, RE1IKT, TERMIN-X і інш.
Даведкі: 649 08 88

Квіткі: 20 000 папярэдне + дыск у падарунак(!), 25 000 у дзень канцэрта, 30 000 месца за столікам.
Кропкі продажу: пераход Я. Коласа, ГУМ, клуб "Рэактар", Кастрычніцкая, ГЦ "Купалаўскі", 19 кропка, ТЦ "Рыга", 18 кропка і інш.
16 красавіка.
Клуб "Рэактар".
18.00



Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931