Бункер Смотреть онлайн


Росквітам беларускай бардаўскай песні называюць 80-я гады, калі зазьялі імёны Алеся Камоцкага, Сяржука-Сокалава-Воюша, Віктара Шалкевіча, Вальжыны Цярэшчанкі. У 90-х зьявіліся новыя імёны, узмацнілася сувязь бардаўскай песьні з папулярным рок-жанрам (Зьміцер Сідаровіч стварыў гурт "Камэлот", а Эдуард Акулін пакінуў гурт "БАСКІ"
і г.д.). А некаторыя артысты здолелі нават сумяшчаць жанры, таленавіта праяўляючы сябе і ў рок-музыцы, і ў бардаўскай песьні, як, напрыклад, Андрэй Плясанаў.

     31 сакавіка ў малой залі канцэртовага комплексу "Мінск" (ст. мэтро "Першамайская") адбудзецца міні-фэстываль бардаўскай песьні, які мусіць давесьці публіцы, што жанр яшчэ рана сьпісваць з рэестраў сучаснай культуры. У ім возьмуць удзел сапраўдныя зоркі, якіх слухачы ведаюць і цераз жывыя канцэрты, і з дыскаў: Зьміцер Бартосік, Андрэй Плясанаў, Сяржук Сокалаў-Воюш.
     Бартосік: Ягонае імя ўпершыню зазьзяла яшчэ ў савецкія часы, калі ён стаў галоўным лаўрэатам фэстывалю "Аршанская бітва'92". Пра юны талент адразу стала пісаць сур'ёзная рэспубліканская прэса, песьні трапілі ў
выдавецкі фармат на касэтах, гучалі па радыё, TV. Сёньня ж на ягоным рахунку ня толькі шматдзетная сям'я, але й кніга прозы "Чорны пісталет" ды два аўтарскія CD-альбомы "Ґандураскі сэрыял", "Дарога на Вільню", удзел у шматлікіх калектыўных складанках ("Беларускі ґлёбус", "20 гадоў – 20 гітоў", "Вольныя песьні" ды інш.). Плясанаў:. Гэта ня толькі бард, але й знакаміты мастак, прафэсыйны кінарэжысэр, які яшчэ з канца 60-х захапіўся рок-н-ролам, быў арґанізатарам першых біт-фэстаў у Менску, массы рок-гуртоў. У сур'ёзнай фанаґрафіі выявіўся толькі ягоны "P.L.A.N.", які мае ажно шэсць паўнафарматных альбомаў, прафэсыйныя кліпы, канцэртовыя запісы.
     Творы з адмысловага акустычнага цыклю "Piosenki samotnego licvina" (2CD) гэтага караля клясычнага бел-рытм-энд-блюзу таксама траплялі пад увагу выдаўцоў рамантычнай бардаўскай акустыкі, але пералічваць кружэлкі-складанкі з удзелам "P.L.A.N." не выпадае, бо іх лік ужо перакрочыў два дзясяткі. Ня раз Андрэй Плясанаў прадстаўляў беларускую песьню і на міжнароднай арэне – на музычных фэстывалях у Польшчы, Украіне, Расеі, на асабістых канцэртах у Турцыі, Эґіпце, Тайляндзе. Сяржук Сокалаў-Воюш: Зорны час гэтага наваполацкага барда прыпадае на тыя самыя леґендарныя 80/90-я гады, калі дыскаў яшчэ не было, затое кожную песьню за гонар мелі ведаць тысячы маладзёнаў, а асабіста слухаць барда (то ў Менску, то ў Вільні, то ў Беластоку) зьязджаліся фаны з усіх навакольных гарадоў і мястэчак. Затое ў чужым выкананьні выдаваліся ягоныя песьні ў Амэрыцы, Канадзе, Польшчы. Потым настаў час зусім не палітычнай эміґрацыі, калі Сяржук на банальным беларускім Купальлі пад Вязынкай пазнаёміўся з амэрыканскай беларускай і стварыў гэткую заакіянскую сям'ю. Але ў Амэрыцы ён ня стаў амэрыканцам, бо застаўся беларусам, пішучы там вясёлыя аповесьці ды праніклівыя песьні. На радзіме тым часам выйшла CD-складанка ягонай раньняй бардаўскай спадчыны з прыватных фанаґрафічных архіваў "Нефармальны беларус", а таксама новы канцэптуальны альбом "Песьні лісоўчыкаў", упершыню запісаны ў прафэсыйнай студыі. На бардаўскі фэст у Менск ён адмыслова прыехаў зь Ню-Ёрку на кароткі час.

Анонс:
31 сакавіка ў малай залі к/з Мінск пройдзе сумесны канцэрт зорак
аўтарскай песьні, беларукіх бардаў Змітра Бартосіка, Сяржука
Сокалава-Воюша, Андрэя Плясанава.
Пачатак 19.00.
Квіткі ад 15 000 да 25 000.
Даведкі: 017 328 66 38, +375 29 649 08 88.


Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
Все фильмы онлайн
  • Скидка 20% с 17 до 22 на основное меню действует по вторникам Лилу / Lilou
Все заведения
0063297